Founded by the European Union

Ментарынг

Social Camp – гэта бяспечная прастора для абмену досведам і экспертнай падтрымкі.  Мы хочам, каб ваш энтузіязм не згасаў і знаходзіліся новыя крыніцы натхнення. Ментарынг быў прыдуманы дзеля таго, каб дапамагчы вам ва ўсебаковым развіцці: прафесійным і асабістым.

Як працуе ментарынг?

Што такое ментарынг? 

Ментарынг – гэта працэс сістэмнай і кваліфікаванай падтрымкі, якая прадастаўляецца па запыце таму / той, хто валодае меншым прафесійным вопытам у абранай сферы або стаіць перад няпростым выбарам.

Ментар_ка можа даць параду, кіруючыся сваім прафесійным досведам і з улікам тых выклікаў, якія стаяць перад менці. Задача ментар_кі – дапамагчы менці раскрыць кампетэнцыі і пераадолець сумневы, падтрымаць рух да абранай мэты і ўмацаваць веру ў сябе. Ментар_кі могуць дапамагаць менці, распавядаючы пра ўласны досвед, кейсы і мадэлі дзеяння ў вызначаных сітуацыях, а таксама праз падтрымку, зваротную сувязь і сумесны пошук рашэнняў праблем.

Галоўным чынам, усё пачынаецца з матывацыі. Вы пішаце нам праз кантактную форму на гэтым сайце (адмысловая кнопка – ніжэй), распавядаеце крыху пра сябе і свой прафесійны/навучальны досвед, а таксама пра тое, што вы спадзяецеся атрымаць у рамках праграмы ментарынгу. Магчыма, вы ўжо ведаеце, з кім менавіта з пула нашых ментараў і ментарак хацелі б папрацаваць. Калі вы можаце прапанаваць іншых экспертаў і экспертак, чый досвед і веды будуць вам асабліва карысныя, абавязкова напішыце нам пра гэта!

Пасля апрацоўкі вашай анкеты з вамі звяжацца прадстаўні_ца каманды Social Camp і запрапануе кандыдат_ку на ролю ментар_кі, а таксама час для магчымай pre-match сустрэчы. Калі вы зразумееце, што эксперт ці экспертка – менавіта той/тая, хто вам зараз патрэбен, пачнецца праца ў фармаце рэгулярных сустрэчаў (афлайн і/або анлайн).

Фармат ментарынгу можа змяняцца ў залежнасці ад запыту менці: дэталі будуць агаворвацца ў індывідуальным парадку.

Для каго гэтая праграма?

Для беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці сваёй краіны. Вы можаце быць студэнт_кай альбо выпускні_цай беларускага ці нават замежнага універсітэту, мець вялікі досвед валанцёрства і грамадскага актывізму або амаль не мець яго – галоўнае, каб у вас была ясная матывацыя ісці наперад. Праграма ментарынгу, як і ўвесь праект Social Camp, створана для прадстаўні_ц беларускай супольнасці па ўсім свеце, таму да ўдзелу мы запрашаем матываваных удзельнікаў і удзельніц з ідэямі, якія далей будуць развіваць наша грамадства.

У чым могуць дапамагчы нашы ментары і ментаркі?

  • У пошуку рашэнняў грамадска значных праблем
  • У рэалізацыі сацыякультурных праектаў
  • У атрыманні ведаў аб спецыфіцы прафесійнага асяроддзя ў новай краіне знаходжання
  • У прафесійным развіцці
  • У пашырэнні кантактаў у лакальнай прафесійнай супольнасці і інш.

Менці

Мы адбярэм удзельнікаў і ўдзельніц праграмы на аснове інфармацыі, прадстаўленай у анкеце: матывацыі, запыту, досведу грамадскай актыўнасці і г.д.

Менці змогуць удзельнічаць не толькі ў праграме ментарынгу, але і ў адукацыйнай праграме, а таксама прыняць удзел у конкурсе на атрыманне мінігрантаў для рэалізацыі свайго праекта.

Менці

Ментары і ментаркі

Ментары і ментаркі

Нашы ментары і ментаркі – гэта беларусы і беларускі, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі, а таксама замежныя грамадзяне, якія валодаюць экспертызай і відавочнымі дасягненнямі ў канкрэтнай сферы дзейнасці і гатовыя дзяліцца сваім вопытам з менці.

Роля ментараў і ментарак – падтрымліваць менці ў дасягненні іх мэтаў, дзяліцца сваімі ведамі, досведам і кантактамі. Наша праграма аб'ядноўвае тых, хто гатовы дапамагаць, з тымі, каму патрэбная дапамога. 

Алена Кудзько
Алена Кудзько

Дырэктарка ў GLOBSEC Policy Institute

Ментарка
Ментарка

Метадыстка online-адукацыйных праграм, праектная менеджарка

Вольга Шпарага
Вольга Шпарага

Кандыдатка філасофскіх навук, даследчыца, выкладчыца

Ментарка
Ментарка

Ментарка ў сферы сучаснага мастацтва

Юлія Князь
Юлія Князь

Юрыстка

Валдзіс Фугаш
Валдзіс Фугаш

Праваабаронца і даследчык

Алена Ліс
Алена Ліс

Кансультантка па пытаннях даследавання і развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва, трэнерка

Юлія Мілер
Юлія Мілер

Спецыялістка па знешніх камунікацыях

Наста Базар
Наста Базар

Нізавая актывістка, трэнерка, спікерка, коўчэса

Ментарка
Ментарка

Журналістка, PR-спецыялістка

Ментарка
Ментарка

Менеджарка культурных праектаў, куратарка, праектная менеджарка

Леся Пчолка
Леся Пчолка

Мастачка, арт-менеджарка

Вольга Мжэльская
Вольга Мжэльская

Арт-менеджарка, куратарка

Віталь Шчуцкі
Віталь Шчуцкі

Data scientist, PhD па сацыялогіі

Дар'я Кракавяк
Дар'я Кракавяк

Менеджарка па маркетынгу і камунікацыях

Лізавета Шматкова
Лізавета Шматкова

Менеджарка па маркетынгу і камунікацыях

Марыя Значонак
Марыя Значонак

Прадзюсерка і менеджарка праектаў у сферы культуры

Ментар
Ментар

Медыяменеджар

Юлія Станкевіч
Юлія Станкевіч

Трэнерка, кансультантка

Анастасія Жаўрыд
Анастасія Жаўрыд

Бізнес-кансультантка, юрыстка

Ментар
Ментар

Менеджар, PR-менеджар музыкаў

Воля Чайкоўская
Воля Чайкоўская

Рэжысёрка, прадзюсарка

Антаніна Стебур
Антаніна Стебур

Куратарка, даследчыца, выкладчыца

Ментарка
Ментарка

Праектная менеджарка, візіянерка і стратэг, стартаперка

Ментарка
Ментарка

Трэнерка і кансультантка па арганізацыйнай і персанальнай бяспецы

Натальля Зданевіч
Натальля Зданевіч

Прадзюсарка ў сферы культуры

Ментар
Ментар

Кансультант, фасілітатар

Антон Сарокін
Антон Сарокін

Крэатыўны дырэктар, мастак

Ментар
Ментар

Менеджар праектаў

Міхаіл Волчак
Міхаіл Волчак

Кансультант па працы з супольнасцямі

Дзмітрый Ягораў
Дзмітрый Ягораў

Медыяменеджар, медыятрэнер

Соня Смыслова
Соня Смыслова

Даследчыца, кансультантка па праектаванні адукацыйнага досведу

Ганна Меліксецян
Ганна Меліксецян

Адміністратарка навучальнага працэсу