Ментарка
Журналістка, PR-спецыялістка
Беларусь, краіны Усходняга Партнёрства
З 15 год працуе журналісткай. Пачынала ў рэгіянальнай газеце, потым паступіла на журфак БДУ на дзённае аддзяленне. Перайшла працаваць у інтэрнэт на інфармацыйныя праекты.
У 2017 годзе пачала працаваць як журналістка і PR-спецыялістка ў сферы НДА.
Стварала сцэнары і рэалізоўвала дакументальныя фільмы, інфармацыйныя ролікі, мультыкі. Аўтарка курса па SMM для ўзбекскіх актывістаў, валанцёрка праекта па пошуку настаўніц для дзяцей-сірот.
Можа падзяліцца ведамі, досведам у такіх галінах:
- пошук тэм для матэрыялаў, стварэнне публікацый для розных медыя
- напісанне пастоў, вядзенне сацыяльных сетак
- камунікацыя з журналіст_камі
- стварэнне і развіццё telegram-канала
- стварэнне pr-стратэгіі
- напісанне кантэнт-плана.