Марыя Значонак
Прадзюсерка і менеджарка праектаў у сферы культуры
Беларусь, Грузія, Польшча
З 2010 па 2016 год была кіраўніцай і менеджаркай у цэнтры фатаграфіі Studio67. Стварыла і працавала з канцэпцыяй праекту, візуальным вобразам праекту, распрацоўвала і рэалізоўвала мерапрыемствы, адукацыйныя праграмы, распрацоўвала фінансавую стратэгію і бюджэт, выбудоўвала супрацоўніцтва з партнёр_камі.
Арганізатарка, куратарка і менеджарка штогадовага гарадскога фестывалю JamMarket, фестывалю нямога кіно з жывой агучкай "КІНО і НЕМЦЫ", аўдыёвізуальнага перфомансу "Прызма ўрбанізму", першага міжнароднага музычнага шоўкейса ў Беларусі Iskra Showcase Weekend, адукацыйнай валанцёрскай школы "Рабі будзе", праектаў "культ Рэзідэнцыя", CO-VISION.
Суарганізатарка і менеджарка міжнароднага фестывалю кіно і музыкі "Белае люстэрка", арганізатарка і менеджарка міжнароднага фестывалю жывой электроннай музыкі "Электронныя забавы".
З 2017 па 2022 год кіравала арт-барам "Дзве жабы".
У перыяд з 2016 па 2022 год ажыццяўляла менеджмент, прадзюсаванне і кіраванне праектамі ў культурным цэнтры КОРПУС, найбуйнейшай незалежнай мультыжанравай пляцоўцы ў Беларусі. За 6 гадоў актыўнай дзейнасці было рэалізавана больш за 1000 кінапаказаў, лекцый, канцэртаў, выставаў, маркетаў, фестываляў, семінараў і іншых адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў; падтрымана больш за 150 культурных і грамадскіх ініцыятыў у стварэнні іх праектаў. Пакуль гэта было магчыма, у Беларусі каманда Корпусу супрацоўнічала фактычна з усімі міжнароднымі прадстаўніцтвамі краін і арганізацый. У перыяд з 2021 па 2022 гады арганізатарка і куратарка Site-specific рэзідэнцыі культурнага цэнтра КОРПУС, мультымедыйны праект (Грузія, Літва, Польшча, Беларусь).
З 2022 года ажыццяўляе перафарматаванне працы культурнага цэнтра і стварэнне інстытуцыі КОРПУС для працы ў сферы культуры. Асноўныя абавязкі: менеджмент, прадзюсаванне, кіраванне праектамі, стварэнне канцэпцый праектаў. З 2023 года з'яўляецца арганізатаркай і куратаркай Art-residences/Szczecin (Poland): праграма індывідуальных выязных рэзідэнцый для мастакоў, фатографаў, культурных менеджэраў, пісьменнікаў, актывістаў і ўсіх творчых людзей Беларусі.
Дэвіз: РАБІ-БУДЗЕ!
Можа падзяліцца ведамі, досведам у такіх галінах:
- структура і стратэгія праекту
- стварэнне і праца з канцэпцыяй культурнага праекту
- праца над візуалам праекту
- камандная праца і валанцёрства
- фінансавая стратэгія і бюджэт.