Юлія Станкевіч
Трэнерка, кансультантка
Беларусь, ЕС, краіны Цэнтральнай Азіі
Трэнерка і кансультантка, досвед працы ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці больш за 20 гадоў. Распрацоўвае і праводзіць трэнінгі і адукацыйныя курсы як для беларускіх актывіста_к і арганізацый, так і міжнародных. Фасілітуе сесіі стратэгічнага планавання і іншыя камандныя сустрэчы. Працуе ў буйной глабальнай кампаніі, распрацоўваючы лідэрскія праграмы для мэнэджэра_к. Верыць у сілу спагадлівасці людзей.
Можа падзяліцца ведамі, досведам у такіх галінах:
- навучанне: распрацоўка адукацыйных мерапрыемстваў і праграм, правядзенне і фасілітацыя, ацэнка эфектыўнасці адукацыйных праграм;
- арганізацыйнае развіццё: стратэгічнае планаванне, напісанне праектных заявак, унутраныя працэсы;
- прафесійнае развіццё як адукатар_кі.