Ментарынг
Social Camp – гэта бяспечная прастора для абмену досведам і экспертнай падтрымкі. Мы хочам, каб ваш энтузіязм не згасаў і знаходзіліся новыя крыніцы натхнення. Ментарынг быў прыдуманы дзеля таго, каб дапамагчы вам ва ўсебаковым развіцці: прафесійным і асабістым.
Як працуе ментарынг?
Галоўным чынам, усё пачынаецца з матывацыі. Вы пішаце нам праз кантактную форму на гэтым сайце (адмысловая кнопка – ніжэй), распавядаеце крыху пра сябе і свой прафесійны/навучальны досвед, а таксама пра тое, што вы спадзяецеся атрымаць у рамках праграмы ментарынгу. Магчыма, вы ўжо ведаеце, з кім маневіта з пула нашых ментараў і ментарак хацелі б папрацаваць. Калі вы можаце прапанаваць іншых экспертаў і экспертак, чый досвед і веды будуць вам асабліва карысныя, абавязкова напішыце нам пра гэта!
Пасля апрацоўкі вашай анкеты з вамі звяжацца прадстаўні_ца каманды Social Camp і запрапануе кандыдат_ку на ролю ментар_кі, а таксама час для магчымай pre-match сустрэчы. Калі вы зразумееце, што эксперт ці экспертка – менавіта той/тая, хто вам зараз патрэбен, пачнецца праца ў фармаце рэгулярных сустрэчаў (афлайн і/або анлайн).
Фармат ментарынгу можа змяняцца ў залежнасці ад запыту менці: дэталі будуць агаворвацца ў індывідуальным парадку.
Для каго гэтая праграма?
Для беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці сваёй краіны. Вы можаце быць студэнт_кай альбо выпускні_цай беларускага ці нават замежнага універсітэту, мець вялікі досвед валанцёрства і грамадскага актывізму або амаль не мець яго – галоўнае, каб у вас была ясная матывацыя ісці наперад. Праграма ментарынгу, як і ўвесь праект Social Camp, створана для прадстаўні_ц беларускай супольнасці па ўсім свеце, таму да ўдзелу мы запрашаем матываваных удзельнікаў і удзельніц з ідэямі, якія далей будуць развіваць наша грамадства.
У чым могуць дапамагчы нашы ментары і ментаркі?
- У пошуку рашэнняў грамадска значных праблем
- У рэалізацыі сацыякультурных праектаў
- У атрыманні ведаў аб спецыфіцы прафесійнага асяроддзя ў новай краіне знаходжання
- У прафесійным развіцці
- У пашырэнні кантактаў у лакальнай прафесійнай супольнасці і інш.
Менці
Мы адбярэм удзельнікаў і ўдзельніц праграмы на аснове інфармацыі, прадстаўленай у анкеце: матывацыі, запыту, досведу грамадскай актыўнасці і г.д.
Менці змогуць удзельнічаць не толькі ў праграме ментарынгу, але і ў адукацыйнай праграме, а таксама прыняць удзел у конкурсе на атрыманне мінігрантаў для рэалізацыі свайго праекта.

Ментары і ментаркі

Нашы ментары і ментаркі – гэта беларусы і беларускі, якія жывуць у Беларусі і за яе межамі, а таксама замежныя грамадзяне, якія валодаюць экспертызай і відавочнымі дасягненнямі ў канкрэтнай сферы дзейнасці і гатовыя дзяліцца сваім вопытам з менці.
Роля ментараў і ментарак – падтрымліваць менці ў дасягненні іх мэтаў, дзяліцца сваімі ведамі, досведам і кантактамі. Наша праграма аб'ядноўвае тых, хто гатовы дапамагаць, з тымі, каму патрэбная дапамога. Калі вы хочаце стаць ментарам або ментаркай нашага праекта, калі ласка, запоўніце невялічкую анкету ніжэй.

Алена Кудзько
Дырэктарка ў GLOBSEC Policy Institute

Ментарка
Метадыстка online-адукацыйных праграм, праектная менеджэрка

Вольга Шпарага
Кандыдатка філасофскіх навук, даследчыца, выкладчыца

Ментарка
Ментарка ў сферы сучаснага мастацтва

Юлія Князь
Юрыстка

Валдзіс Фугаш
Праваабаронца і даследчык

Алена Ліс
Кансультантка па пытаннях даследавання і развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва, трэнерка

Юлія Мілер
Спецыялістка па знешніх камунікацыях

Наста Базар
Нізавая актывістка, трэнерка, спікерка, коўчэса

Валерыя Нікалайчык
Журналістка, PR-спецыялістка

Ментарка
Менеджэрка культурных праектаў, куратарка, праектная менеджэрка

Леся Пчолка
Мастачка, арт-менеджэрка

Вольга Мжэльская
Арт-менеджэрка, куратарка

Віталь Шчуцкі
Data scientist, PhD па сацыялогіі

Дар'я Кракавяк
Менеджэрка па маркетынгу і камунікацыях

Лізавета Шматкова
Менеджэрка па маркетынгу і камунікацыях

Марыя Значонак
Прадзюсерка і менеджарка праектаў у сферы культуры

Ментар
Медыяменеджэр

Юлія Станкевіч
Трэнерка, кансультантка

Анастасія Жаўрыд
Бізнес-кансультантка, юрыстка

Ментар
Менеджэр, PR менеджэр музыкаў

Воля Чайкоўская
Рэжысёрка, прадзюсарка

Святлана Гайдалёнак
Менеджарка

Антаніна Стебур
Куратарка, даследчыца, выкладчыца