Падтрымка праектаў
Ёсць ідэя, няма бюджэту?
Давайце разам уважліва абмяркуем ваш праект!
Падтрымка праектаў – гэта механізм мікрагрантынгу ў рамках праекта Social Camp. Мы прапануем экспертную і фінансавую падтрымку ідэй, накіраваных на развіццё лакальных супольнасцяў.
Пачатак прыёму заявак запланаваны на лета 2023 года.
ХТО І ЯК МОЖА АТРЫМАЦЬ ПАДТРЫМКУ ДЛЯ РЭАЛІЗАЦЫІ СВАЁЙ ІДЭІ?
Мікрагрантынг у першую чаргу разлічаны на ўдзельнікаў і ўдзельніц адукацыйных курсаў і праграмы ментарынгу, якія маюць канкрэтныя праектныя прапановы і каманды для іх рэалізацыі.
Прыярытэт будзе надавацца ідэям, накіраваным на развіццё і вырашэнне праблем мясцовых супольнасцяў у Беларусі і беларускіх кам'юніці за мяжой, а таксама праектам, накіраваным на падтрымку ўразлівых сацыяльных груп унутры беларускага грамадства, развіццё грамадзянскай супольнасці і падтрымку правоў чалавека.
Экспертная падтрымка – гэта дапамога ў дапрацоўцы ідэі да стадыі праекта, які можа быць рэалізаваны. Фінансавая падтрымка – гэта гранты ў памеры ад 5 да 20 тысяч еўра ў залежнасці ад праекта.
У вас ёсць ідэя праекта. Цудоўна!
- Вы – беларус/беларуска, і вашая ідэя – карысная для беларускага грамадства?
- У вас ёсць каманда для рэалізацыі праекта?
- Вы прымаеце ўдзел у нашых курсах і/або праграме ментарынгу (або нават скончылі навучальны цыкл)?
Вам дакладна трэба падаць заяўку на падтрымку вашага праекта. Вось як гэта робіцца:
- Праверце, ці ёсць у вас якаснае апісанне вашага праекта або зразумела сфармуляваная ідэя, а таксама нарыс бюджэта
- Запоўніце анкету на гэтым сайце (спасылка будзе ніжэй)
- Каманда Social Camp звяжацца з вамі, калі рашэнне будзе прынятае
Я знаходжуся ў Беларусі.
Ці магу я разлічваць на падтрымку?
Так, можаце. Падтрымку сваіх праектаў змогуць атрымаць як беларусы і беларускі, якія жывуць у краіне, так і тыя, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі, але хоча імплементаваць праект, накіраваны на ўзмацненне беларускага кам’юніці за мяжой.
Анкета для ўдзелу хутка з’явіцца на сайце. Вяртайцеся ў 2023-м!