Адукацыя
Адукацыйная праграма Social Camp – гэта 11 курсаў гуманітарнага профілю, распрацаваных спецыяльна для беларускай аўдыторыі. Кажучы “курсы”, мы маем на ўвазе не сумныя лекцыі, а натхняльныя анлайн-сесіі, абмеркаванні матэрыялу ў групах і іншыя інтэрактыўныя фарматы навучання.
Выбірайце курсы па душы, рэгіструйцеся да 2 студзеня і наперад – да новых гарызонтаў!
Якія курсы мы прапаноўваем?
Перш за ўсё, сістэма Liberal Arts закладае пэўную аўтаномію ў выбары курсаў. Мы распрацавалі адмысловую прапанову, якая адпавядае сучасным выклікам, што стаяць перад беларускім грамадствам.
Наша мэта – навучыць вас навыкам крытычнага мыслення і аргументацыі, а таксама дапамагчы зарыентавацца ў актуальных падзеях, у полі сучасных этычных дыскусій і дылемаў, звязаных з гэтымі падзеямі.
Па спасылцы ніжэй вы знойдзеце спіс і падрабязнае апісанне курсаў, якія можна ўмоўна падзяліць на тры блокі: "Тэорыя", "Навыкі" і "Практыка". Як тое падкрэсліваюць назвы, адны з курсаў накіраваныя на атрыманне тэарэтычных ведаў – напрыклад, курс пад назвай "Крытычнае мысленне, аргументацыя і дэбаты". Іншыя курсы – напрыклад, з блока "Практыка" – прысвечаныя розным аспектам сторытэлінгу і рэалізацыі сацыяльных праектаў.
Пазначаныя зорачкай курсы з'яўляюцца абавязковымі для далейшага ўдзелу ў праграме падтрымкі праектаў Social Camp.
Для каго гэтая праграма?
Як і ўвесь праект Social Camp, адукацыйная праграма разлічана на матываваных беларусаў і беларусак, якія жывуць як у Беларусі, так і за межамі краіны.
Няважна, ці ёсць у вас вопыт грамадзянскага актывізму ці аформленая ідэя праекта для рэалізацыі. Курсы даступныя для ўсіх матываваных удзельнікаў і ўдзельніц.


У якім фармаце адбываецца навучанне?
Заняткі будуць праходзіць анлайн у вячэрні час і/ці ў выходныя дні. Усе навучальныя матэрыялы будуць даступныя на платформе Moodle, частка навучальных актыўнасцяў будзе праходзіць у інтэрактыўным фармаце з выкладчы_цай або ў групе. Кожны адукацыйны курс разлічаны на пяць тыдняў і складаецца з пяці тэматычных модуляў. Праходжанне аднаго модуля разлічана на паўтары-дзве астранамічныя гадзіны. Так, на праходжанне аднаго курса вам спатрэбіцца прыкладна ад 10 да 15 гадзін у залежнасці ад праграмы абранага курса.
Некаторыя з курсаў створаныя для самастойнага (ці асінхроннага) праходжання, іншыя прадугледжваюць рэгулярныя інтэрактыўныя сустрэчы ў анлайне, выкананне заданняў і падрыхтоўку невялічкіх праектаў.
Прынцыпы і адукацыйныя метады
- Дэбаты і дыскусіі – неад’емная частка навучання паводле сістэмы Liberal Arts.
- Камфортнае адукацыйнае асяроддзе, прастора для зваротнай сувязі, вартасць супольнасці, падтрымка і кааперацыя.
- Абмен досведам, ведамі і навыкамі паміж выкладчы_цамі і студэнт_камі курса паводле прынцыпу “роўны/ая – роўнаму/ай”.
- Магчымасць самастойна абіраць уласны адукацыйны “трэк”, то бок курсы і глыбіню занурэння ў праграму.
- Індывідуальная/парная/групавая праца, у сінхронным і асінхронным фармаце, што забяспечвае аптымальную гібкасць і ўвагу да вольнага часу студэнта_к.
- Гнуткасць у праходжанні вучэбнай праграмы згодна з індывідуальным адукацыйным фокусам і сучаснымі практыкамі дыстанцыйнай адукацыі.
Нашы курсы
Усе курсыПрактыка
Сторытэлінг: тэорыя і практыка*
Інструменты і прыёмы для напісання добрых тэкстаў. Вучымся расказваць гісторыі пераканаўча.
Нашы лектары
Усе лектары
Аляксандр Адамянц
Дырэктар Офіса па адукацыі для новай Беларусі, філосаф.

Святлана Зінкевіч
Магістар паліталогіі, дырэктарка некамерцыйнай арганізацыі ОЕЕС

Алена Ліс
Спецыялістка ў галіне сацыяльнага прадпрымальніцтва і развіцця некамерцыйных арганізацый

Соня Емяльянава
Праваабаронца з каманды Human Constanta, старшынька праўлення Адукацыйнага Цэнтра «ПОСТ»