Founded by the European Union

Пра праект

Social Camp Social Camp

Адукацыйна-ментарынгавы праект для беларусаў і беларусак, зацікаўленых у развіцці краіны і сувязях з ёй, незалежна ад месца жыхарства. Мы адукуем, дапамагаем кантактамі і робім усё магчымае, каб вашы ідэі ажыццяўляліся.

Наша мэта Наша мэта

Стварыць бяспечную прастору для адукацыі і садзейнічаць абмену досведам паміж беларусамі і беларускамі ў розных краінах, падтрымліваць ініцыятывы і праекты, накіраваныя на развіццё лакальных суполак.

Наша місія Наша місія

Узмацніць гарызантальныя сувязі ўнутры беларускага грамадства. Менавіта для беларускай супольнасці ў Беларусі і па-за яе межамі і быў прыдуманы Social Camp.

Якім чынам ажыццяўляецца праект?

Social Camp складаецца з некалькіх паралельных "трэкаў":

адукацыйнага

адукацыйнага

навучанне анлайн па сістэме Liberal Arts

ментарынгу

ментарынгу

амбен ведамі і досведам, пошук і пашырэнне кантактаў

мікрагрантынгу

мікрагрантынгу

праграма падтрымкі праектаў

Апроч гэтага па матывах Social Camp будзе створаны "банк ідэй", а ўдзельнікі і ўдзельніцы праекта аб’яднаюцца ў клубе выпускнікоў.

Праект беларусаў для Беларусі

Мы прыдумалі Social Camp дзеля далейшага развіцця якаснай нефармальнай адукацыі і падтрымкі адкрытага дыялога ў беларускім грамадстве. Узаемапавага і дапамога – тыя каштоўнасці, на якіх мы будуем праект.

Паўдзельнічаць у Social Camp могуць любыя беларусы і беларускі, якія маюць ідэю ўласнага грамадскага праекта і хочуць наблізіцца да яго рэалізацыі. І нават калі вы проста адчуваеце прагу да новых ведаў або шукаеце натхнення для свайго прафесійнага развіцця, праект Social Camp – для вас.

Social Camp – гэта праект Еўрапейскага Саюза, які рэалізуецца Гётэ-Інстытутам ў Варшаве і іншымі партнёрамі.

figure