Founded by the European Union

Адукацыя

Адукацыйная праграма Social Camp – гэта 11 курсаў гуманітарнага профілю, распрацаваных спецыяльна для беларускай аўдыторыі. Кажучы “курсы”, мы маем на ўвазе не сумныя лекцыі, а натхняльныя анлайн-сесіі, абмеркаванні матэрыялу ў групах і іншыя інтэрактыўныя фарматы навучання.

Выбірайце курсы па душы, рэгіструйцеся да 2 студзеня і наперад – да новых гарызонтаў!

Запісацца на курс

Якія курсы мы прапаноўваем?

Перш за ўсё, сістэма Liberal Arts закладае пэўную аўтаномію ў выбары курсаў. Мы распрацавалі адмысловую прапанову, якая адпавядае сучасным выклікам, што стаяць перад беларускім грамадствам. 

Наша мэта – навучыць вас навыкам крытычнага мыслення і аргументацыі, а таксама дапамагчы зарыентавацца ў актуальных падзеях, у полі сучасных этычных дыскусій і дылемаў, звязаных з гэтымі падзеямі.

Па спасылцы ніжэй вы знойдзеце спіс і падрабязнае апісанне курсаў, якія можна ўмоўна падзяліць на тры блокі: "Тэорыя", "Навыкі" і "Практыка". Як тое падкрэсліваюць назвы, адны з курсаў накіраваныя на атрыманне тэарэтычных ведаў – напрыклад, курс пад назвай "Крытычнае мысленне, аргументацыя і дэбаты". Іншыя курсы – напрыклад, з блока "Практыка" – прысвечаныя розным аспектам сторытэлінгу і рэалізацыі сацыяльных праектаў.

Пазначаныя зорачкай курсы з'яўляюцца абавязковымі для далейшага ўдзелу ў праграме падтрымкі праектаў Social Camp.

Усе курсы Усе курсы

Для каго гэтая праграма?

Як і ўвесь праект Social Camp, адукацыйная праграма разлічана на матываваных беларусаў і беларусак, якія жывуць як у Беларусі, так і за межамі краіны.

Няважна, ці ёсць у вас вопыт грамадзянскага актывізму ці аформленая ідэя праекта для рэалізацыі. Курсы даступныя для ўсіх матываваных удзельнікаў і ўдзельніц.

<span>Для каго</span> гэтая праграма?
<span>У якім фармаце</span> адбываецца навучанне?

У якім фармаце адбываецца навучанне?

Заняткі будуць праходзіць анлайн у вячэрні час і/ці ў выходныя дні. Усе навучальныя матэрыялы будуць даступныя на платформе Moodle, частка навучальных актыўнасцяў будзе праходзіць у інтэрактыўным фармаце з выкладчы_цай або ў групе. Кожны адукацыйны курс разлічаны на пяць тыдняў і складаецца з пяці тэматычных модуляў. Праходжанне аднаго модуля разлічана на паўтары-дзве астранамічныя гадзіны. Так, на праходжанне аднаго курса вам спатрэбіцца прыкладна ад 10 да 15 гадзін у залежнасці ад праграмы абранага курса.

Некаторыя з курсаў створаныя для самастойнага (ці асінхроннага) праходжання, іншыя прадугледжваюць рэгулярныя інтэрактыўныя сустрэчы ў анлайне, выкананне заданняў і падрыхтоўку невялічкіх праектаў. 

Прынцыпы і адукацыйныя метады
  • Дэбаты і дыскусіі – неад’емная частка навучання паводле сістэмы Liberal Arts.
  • Камфортнае адукацыйнае асяроддзе, прастора для зваротнай сувязі, вартасць супольнасці, падтрымка і кааперацыя.
  • Абмен досведам, ведамі і навыкамі паміж выкладчы_цамі і студэнт_камі курса паводле прынцыпу “роўны/ая – роўнаму/ай”.
  • Магчымасць самастойна абіраць уласны адукацыйны “трэк”, то бок курсы і глыбіню занурэння ў праграму.
  • Індывідуальная/парная/групавая праца, у сінхронным і асінхронным фармаце, што забяспечвае аптымальную гібкасць і ўвагу да вольнага часу студэнта_к.
  • Гнуткасць у праходжанні вучэбнай праграмы згодна з індывідуальным адукацыйным фокусам і сучаснымі практыкамі дыстанцыйнай адукацыі.

Нашы курсы

Усе курсы

Тэорыя

Маральныя дылемы 21-га стагоддзя

Што ляжыць у аснове нашых маральных перакананняў? Што такое этычныя канцэпцыі? На гэтыя і іншыя пытанні пастараемся знайсці адказы ў рамках курса.

Падрабязней Падрабязней

Навыкі

Перамовы

Паслядоўнае занурэнне ў мастацтва вядзення перамоваў.

Падрабязней Падрабязней

Навыкі

Адвакацыя

Адвакацыя крок за крокам.

Падрабязней Падрабязней