Перамовы
Паслядоўнае занурэнне ў мастацтва вядзення перамоваў.
Перамовы – гэта камунікатыўны працэс, у якім мы ўдзельнічаем па самых розных прычынах: ад бытавых пытанняў да складаных, часам вырашальных для нашага жыцця, нагодаў. Як жа зрабіць перамовы эфектыўнымі?
Як падрыхтавацца да перамоваў, ператварыць іх ва ўсвядомлены, пакрокавы працэс, які прыводзіў бы да задавальняльнага выніку? Якія этапы перагаворнага працэсу існуюць?
Навошта папярэдне аналізаваць кола пытанняў і адносіны паміж бакамі?
Як узаемадзейнічаць з партнёрамі па перамовах, каб пазбегнуць псіхалагічнага маніпулявання, і, наадварот, навучыцца актыўнаму слуханню і выразнаму прадстаўленню ўласнай пазіцыі?
На гэтыя пытанні адкажа наш курс, накіраваны на развіццё навыкаў, неабходных для паспяховага вядзення перамоваў.
Нашы курсы
Усе курсыТэорыя
Крытычнае мысленне, аргументацыя і дэбаты*
Ацэньваць факты і доказы ў перанасычанай інфармацыяй штодзённасці – важны навык. Курс дапаможа вам навучыцца думаць крытычна, а таксама аргументавана весці дыскусіі.
Практыка
Сацыяльны праект: ад ідэі да рэалізацыі*
Рыхтуем вас да рэалізацыі вашых праектаў. Эфектыўна і нянудна.