Крытычнае мысленне, аргументацыя і дэбаты*
Ацэньваць факты і доказы ў перанасычанай інфармацыяй штодзённасці – важны навык. Курс дапаможа вам навучыцца думаць крытычна, а таксама аргументавана весці дыскусіі.
пачатак курса – кастрычнік 2023
самастойнае праходжанне
+ выніковае заданне
Што такое крытычнае мысленне? Як пазбавіцца ад кагнітыўных памылак? Як пачаць прамаўляць пераканаўча? Як не губляцца ў спрэчцы? Як знаходзіць добрыя аргумэнты? Усе гэтыя пытанні – у фокусе курса “Крытычнае мысленне, аргументацыя і дэбаты”.
Вы пазнаёміцеся з асноўнымі характарыстыкамі і прыёмамі крытычнага мыслення, базавымі прынцыпамі аргументацыі, логікі і дэбатаў, а таксама даведаецеся пра:
- агульныя прынцыпы вядзення дыскусіі;
- што такое “добры аргумент” і як яго скласці;
- дрэнная аргументацыя: якія існуюць памылкі і як іх пазбегнуць;
- стратэгія і тактыка аргументацыі.
Вы даведаецеся, як:
- дакладна фармуляваць свае думкі;
- казаць пераканаўча і аргументаваць сваё меркаванне;
- бачыць памылкі ў аргументацыі.
Акрамя таго, у вас будзе магчымасць праверыць атрыманыя веды на практыцы.
Нашы курсы
Усе курсыТэорыя
Распакоўваем актывізм
Каму патрэбен актывізм? Калі вы хоць раз задавалі сабе гэтае пытанне, запісвайцеся на наш курс!
Практыка
Сторытэлінг: тэорыя і практыка*
Інструменты і прыёмы для напісання добрых тэкстаў. Вучымся расказваць гісторыі пераканаўча.