Founded by the European Union

Робаэтыка

Робат як люстэрка для чалавека

Перыяд курса

сакавік-красавік

Свет стаіць на парозе рэвалюцыі – рэвалюцыі робатаў. Аўтаномныя і “разумныя” робаты стануць часткай чалавечай супольнасці, што пацягне за сабой драматычныя змены сацыяльных адносін. Робаты-слугі, робаты-кампаньёны, робаты-інтымныя партнёры, робаты-калегі, робаты-лекары, робаты-салдаты – гэта толькі некаторыя з роляў, якімі людзі будуць надзяляць і ўжо надзяляюць свае творы.

Інтэграцыя робатаў у сацыяльнае жыццё ставіць складаныя, перш за ўсё, этычныя пытанні, як перад вытворцамі, так і перад “спажыўцамі”. Як запраграмаваць робата для прыняцця рашэнняў у этычна неадназначных сітуацыях? Ці можна вырабляць якіх заўгодна робатаў для якіх заўгодна мэт? Ці павінны за робатамі быць прызнаныя пэўныя правы? Ці можа ўладальнік робата звяртацца з ім як са сваёй уласнасцю? Ці павінны абмяжоўвацца дзеянні людзей у адносінах да робатаў? Ці варта чалавецтву баяцца “паўстання машын”?

Курс носіць дыскусійны характар, і ў якасці асноўнага метаду будзе выкарыстоўваць разумовыя эксперыменты. Мадэлюючы магчымыя сітуацыі, удзельні_цы будуць шукаць (не)канчатковыя адказы на этычна (не)вырашальныя пытанні, аналізаваць фільмы і літаратурныя сюжэты і спрабаваць знайсці ледзь заўважальную мяжу паміж уяўленнем і рэальнасцю.

Некаторыя ключавыя тэмы і пытанні курса:

  • Што такое робат? У чым адрозненне робатаў ад іншых аўтакратаў?
  • Ці павінны і/ці могуць робаты мець правы?
  • Як запраграмаваць мараль? Маральная машына MIT. Праблема ваганеткі.
  • Робаты-слугі, робаты-гадаванцы, робаты-партнёры, робаты-спадарожнікі жыцця.
  • Ці можа робат клапаціцца аб людзях? Ці можна робату клапаціцца аб людзях?
  • Абяцанне прафесара Громава. Ці можа робат стаць чалавекам? Моцны штучны інтэлект.

Фільмы, рэкамендаваныя да прагляду:

  • The Creator, ЗША, 2023 
  • The Creator, ЗША, 2023
  • I Am Mother, Аўстралія, 2019
  • Alita: Buttle Angel, ЗША, 2019
  • Humans, cезон 1, Велікабрытанія/ЗША, 2015
  • Ex Machina, Велікабрытанія, 2015
  • Chappie, ЗША, 2015
  • Robot & Frank, ЗША, 2012
  • Lars and the Real Girl, ЗША, 2007
  • I, Robot, ЗША, 2004
  • A.I. Artificial Intelligence, ЗША, 2001
  • Short circuit, ЗША, 1986
  • Прыгоды Электроніка, СССР, 1979

Нашы курсы

Усе курсы Read More

Тэорыя

Ад салідарнасці да справядлівага грамадства*

Справядлівае грамадства – гэта ўтопія ці дасягальная рэальнасць? Паспрабуем разабрацца разам, звяртаючыся ў тым ліку да ўласнага досведу.

Падрабязней Падрабязней

Тэорыя

Распакоўваем актывізм

Каму патрэбен актывізм? Калі вы хоць раз задавалі сабе гэтае пытанне, запісвайцеся на наш курс!

Падрабязней Падрабязней

Навыкі

Сацыяльнае прадпрымальніцтва

Хто такія "сацыяльныя інаватары" і як развіваць сацыяльны бізнес? Разбярэмся разам у рамках курса.

Падрабязней Падрабязней