Founded by the European Union

Распакоўваем актывізм

Каму патрэбен актывізм? Калі вы хоць раз задавалі сабе гэтае пытанне, запісвайцеся на наш курс!

Курс вядзе Валдзіс Фугаш
Перыяд курса

снежань 2022 – студзень 2023

Фармат

інтэрактыўныя заняткі
+ анлайн-сустрэчы

З чаго пачаць? Як зразумець, што ваша праца патрэбная супольнасці? Як стаць агентам пазітыўных зменаў* і прыцягваць да сваёй працы паплечнікаў? Усе гэтыя пытанні абмяркоўваем на курсе пад назвай “Распакоўваем актывізм”.

На прыкладах з Беларусі і іншых краінаў пастараемся пашырыць веды аб грамадзянскім актывізме і ягоных формах. Курс дапаможа ўдзельні_цам лепш зразумець бягучы момант ды падрыхтуе да эфектыўнай працы ў сваіх супольнасцях і сацыяльных групах. Таксама ў вас будзе магчымасць распрацаваць уласныя планы зменаў у сваіх супольнасцях.

* пад пазітыўнымі зменамі разумеюцца сацыяльныя і іншыя пераўтварэнні на карысць роўнаму, інклюзіўнаму, справядліваму грамадству, пабудаванаму на прынцыпе павагі да правоў чалавека.

Нашы курсы

Усе курсы Read More

Тэорыя

Крытычнае мысленне, аргументацыя і дэбаты*

Ацэньваць факты і доказы ў перанасычанай інфармацыяй штодзённасці – важны навык. Курс дапаможа вам навучыцца думаць крытычна, а таксама аргументавана весці дыскусіі.

Падрабязней Падрабязней

Тэорыя

Сацыяльная экалогія

"Прыроднае" і "сацыяльнае" як адзінае цэлае? Менавіта так. Запісвайцеся на курс, каб разабрацца, што ж гэта такое – “сацыяльная экалогія”.

Падрабязней Падрабязней

Навыкі

Перамовы

Паслядоўнае занурэнне ў мастацтва вядзення перамоваў.

Падрабязней Падрабязней