Правы чалавека ў эпоху дыджыталізацыі і міграцый*
Ці працуюць правы чалавека ў сучасным свеце?
лістапад – снежань 2023
інтэрактыўныя заняткі + анлайн-сустрэчы
Курс выкладаюць Соня Емяльянава, Каця Прахарэнка і Валдзіс Фугаш.
Мэта курса – пашукаць разам адказы на пытанні, што ж такое правы чалавека, ці працуюць яны ў сучасным свеце і чаму гэта датычыцца кожна_й.
На прыкладах з Беларусі і іншых краінаў курс дапаможа ўдзельні_цам:
- пашырыць веды аб правах чалавека (што гэта такое і каму яны патрэбныя);
- даведацца, што такое лічбавыя правы і як правы чалавека парушаюцца анлайн;
- лепш зразумець сітуацыю з правамі чалавека ў свеце імклівай дыджыталізацыі і (не)добраахвотных міграцый.
Фармат: інтэрактыўныя семінары і дыскусіі, групавая праца.
Дадаткова: тэматычныя фільмы, серыялы, падкасты, артыкулы і кнігі.
Колькасць удзельні_ц: да 40 чалавек.
Нашы курсы
Усе курсыПрактыка
Сторытэлінг: тэорыя і практыка*
Інструменты і прыёмы для напісання добрых тэкстаў. Вучымся расказваць гісторыі пераканаўча.
Практыка
Сацыяльны праект: ад ідэі да рэалізацыі*
Рыхтуем вас да рэалізацыі вашых праектаў. Эфектыўна і нянудна.