Founded by the European Union

Сацыяльнае прадпрымальніцтва

Хто такія "сацыяльныя інаватары" і як развіваць сацыяльны бізнес? Разбярэмся разам у рамках курса.

Курс вядзе Алена Ліс
Перыяд курса

люты – сакавік 2024 (запіс на курс у снежні 2023)

Фармат

інтэрактыўныя заняткі
+ анлайн-сустрэчы

Сацыяльныя прадпрымальнікі або, як іх часта называюць, "сацыяльныя інаватары" прапануюць новыя, больш устойлівыя рашэнні для сацыяльных і экалагічных праблем грамадства, выкарыстоўваючы бізнес-мадэлі для дасягнення станоўчага эфекту.

Наша мэта – пазнаёміць вас з прынцыпамі сацыяльнага прадпрымальніцтва, а таксама дапамагчы вызначыць сацыяльную ці экалагічную праблему, зразумець кантэкст, у якім яна існуе, распрацаваць рашэнне і спланаваць эфектыўную рэалізацыю гэтай ідэі.

У рамках курса вы:

  • пазнаёміцеся з асновамі сацыяльнага прадпрымальніцтва, яго драйверамі, моцнымі бакамі і рызыкамі;

  • даведаецеся, як сацыяльнае прадпрымальніцтва суадносіцца з сацыяльнай эканомікай (не блытаць з сацыялізмам!) і пры чым тут інавацыі;

  • зразумееце, як разлічваюць і кіруюць сацыяльным эфектам, даведаецеся пра імпакт-інвестараў і асноўныя тэндэнцыі развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў свеце і ў Беларусі;

  • даведаецеся аб этапах развіцця сацыяльнага бізнесу – ад выпрацоўкі і верыфікацыі ідэі да стварэння мінімальнага жыццяздольнага прадукта і першых продажаў;

  • зразумееце, чаму важная каманда, дзе шукаць фундатараў і партнёраў, якія якасці развіваць у сабе, як у прадпрымальні_цы, а якія працэсы лепш дэлегаваць;

  • навучыцеся выкарыстоўваць інструменты, якія дапамогуць вам зэканоміць рэсурсы, праверыўшы патэнцыял вашай бізнес-ідэі і запатрабаванасць вашага будучага прадукта;


Самыя ўпартыя ўдзельні_цы змогуць скласці бізнес-план свайго праекту.

Нашы курсы

Усе курсы Read More

Тэорыя

Распакоўваем актывізм

Каму патрэбен актывізм? Калі вы хоць раз задавалі сабе гэтае пытанне, запісвайцеся на наш курс!

Падрабязней Падрабязней

Практыка

Правы чалавека ў эпоху дыджыталізацыі і міграцый*

Ці працуюць правы чалавека ў сучасным свеце?

Падрабязней Падрабязней

Тэорыя

Робаэтыка

Робат як люстэрка для чалавека

Падрабязней Падрабязней