Founded by the European Union

Сацыяльная экалогія

"Прыроднае" і "сацыяльнае" як адзінае цэлае? Менавіта так. Запісвайцеся на курс, каб разабрацца, што ж гэта такое – “сацыяльная экалогія”.

Перыяд курса

кастрычнік – лістапад 2023

Фармат

інтэрактыўныя заняткі
+ анлайн-сустрэчы

Сацыяльная экалогія ўяўляе сабой падыход, паводле якога “грамадства” і “прырода” не адлучаюцца адзін ад аднаго пры аналізе розных вызванняў. Наадварот, у гэтай парадыгме прынята разглядаць планету Зямля як сістэму, якая ўключае нежывыя прыродныя сутнасці, жывёлаў, людзей, усё створанае людзьмі, у тым ліку прамысловыя комплексы, палітычныя і эканамічныя адносіны, мастацтва, інтэрнэт і іншыя невідавочныя і цяжкаўлоўныя сімвалічныя формы адносін і практык.

Гэтыя перадумовы дазваляюць знайсці сувязь паміж сацыяльнымі праблемамі (сацыяльнай няроўнасцю, экалагічнай несправядлівасцю, дыскрымінацыяй розных групаў) і экалагічным крызісам, і, адпаведна, падштурхоўваюць шукаць шляхі іх вырашэння, грунтуючыся на прызнанні каштоўнасці сацыяльнай і экалагічнай справядлівасці.

Сацыяльная экалогія прапануе нам прыняць за пункт адліку неіерархічнасць узаемадзеянняў у комплексе прырода/грамадства. Людзі не могуць прысвоіць толькі сабе "суб'ектнасць", актыўнасць, а ўсяму астатняму – рэактыўнасць і аб'ектнасць.

Як мы пераканаліся ў 2020 годзе, магутнымі дзеючымі сіламі могуць быць нават вірусы, а значыцца, думаючы аб грамадскім, мы заўсёды павінны падключаць і аналіз узаемных уплываў паміж людзьмі і мноствам прыродных сілаў і сутнасцяў. Менавіта гэтыя пытанні знаходзяцца ў фокусе курса "Сацыяльная экалогія: этыка і палітыка асяроддзя пражывання".

Студэнты і студэнткі курсу пазнаёмяцца з разнастайнымі сучаснымі тэорыямі, прысвечанымі розным аспектам адносін у рамках “сацыяпрыроднага ансамбля”. А таксама атрымаюць уяўленне аб тым, як прымяняць гэтыя падыходы ва ўласных творчых, даследчых і валанцёрскіх праектах.

Курс дапаможа прымяніць новае бачанне сацыяльна-прыроднага ансамбля да фармулявання асабістага ўнёску (праект/ мастацкае выказванне/ змены ў паўсядзённых практыках і г.д.) у больш справядлівае прыродна-грамадскае жыццё.

На курсе вы зможаце:

  • пазнаёміцца з спектрам ідэй і канцэпцый, якія разглядаюць грамадства і прыроду ва ўзаемадзеянні;
  • навучыцеся знаходзіць, аналізаваць сацыяльна-прыродныя з’явы ў сваім асяроддзі;
  • папрактыкавацца ў мысленні і дыскутаванні пра злучэнне сацыяльнага і экалагічнага, а таксама апрацоўваць ідэі і праекты, што арыентуюцца на пазітыўныя змены ў сацыяльна-экалагічным напрамку.

Нашы курсы

Усе курсы Read More

Тэорыя

Крытычнае мысленне, аргументацыя і дэбаты*

Ацэньваць факты і доказы ў перанасычанай інфармацыяй штодзённасці – важны навык. Курс дапаможа вам навучыцца думаць крытычна, а таксама аргументавана весці дыскусіі.

Падрабязней Падрабязней

Тэорыя

Распакоўваем актывізм

Каму патрэбен актывізм? Калі вы хоць раз задавалі сабе гэтае пытанне, запісвайцеся на наш курс!

Падрабязней Падрабязней

Навыкі

Адвакацыя

Адвакацыя крок за крокам.

Падрабязней Падрабязней