Founded by the European Union

Сторытэлінг: тэорыя і практыка*

Інструменты і прыёмы для напісання добрых тэкстаў. Вучымся расказваць гісторыі пераканаўча.

Перыяд курса

студзень – люты 2024 (запіс на курс ў снежні 2023)

Фармат

інтэрактыўныя заняткі
+ анлайн-сустрэчы

Сторытэлінг – гэта такі  метад камунікацыі з аўдыторыяй, які задзейнічае майстэртсва расказваць гіторыі. Ён дазваляе ствараць сугестыўныя, эмацыйныя, пераканаўчыя публічныя выступы, прэзентацыі, тэксты, якія трымаюць увагу глядача ці чытача і фармуюць яго ці яе стаўленне да пастаўленай праблемы.

Што такое «добрая гісторыя» і як навучыцца яе ствараць? Як расказаць аб місіі вашага праекта з дапамогай сторытэлінгу? І як будзе выглядаць гісторыя, напісаная на аснове вашага асабістага досведу актывізму, фармавання каштоўнасцяў, грамадзянскай пазіцыі?

На гэтам курсе мы  будзем засвойваць канкрэтныя прыёмы сторытэлінгу і будаваць тэксты з іх улікам.  А таксама выконваць розныя арт-практыкі і творчыя заданні і разам пераадольваць «унутранага крытыка» і «страх чыстага ліста», калі яны перашкаджаюць вам пісаць.    

Цягам курса кожн_ая зможа атрымаць асабісты вопыт канструявання тэксту, пабудаванага на гісторыі, і напісаць свой тэкст. Лепшыя з іх будуць апублікаваны на нашым сайце і абавязкова знойдуць свайго чытача.

У якасці прыкладу і для натхнення чытайце артыкул Ганны Шагурынай "Маё смецце вандруе больш за мяне! Адна гісторыя эка-актывізму", які Ганна напісала як выніковую работу па курсу “Сторытэлінг: тэорыя і практыка” у мінулым навучальным цыкле.

Нашы курсы

Усе курсы Read More

Тэорыя

Распакоўваем актывізм

Каму патрэбен актывізм? Калі вы хоць раз задавалі сабе гэтае пытанне, запісвайцеся на наш курс!

Падрабязней Падрабязней

Навыкі

Перамовы

Паслядоўнае занурэнне ў мастацтва вядзення перамоваў.

Падрабязней Падрабязней

Навыкі

Адвакацыя

Адвакацыя крок за крокам.

Падрабязней Падрабязней