Наста Базар
Нізавая актывістка, трэнерка, спікерка, коўчэса
Украіна, Польшча
Вялікі актывісцкі і арганізатарскі досвед, у тым ліку ў Кіеве і Кракаве. За час пражывання ў Кіеве арганізавала некалькі жаночых маршаў у падтрымку Беларусі. Дапамагла больш чым 200 беларус_кам з рэлакацыяй. Суарганізавала і правяла пяцімодульную праграму для актыўных беларусак у Кіеве. Адкрыла ў Кіеве Беларускi Хаб, у якім зладзіла больш за 60 мерапрыемстваў. Вяла групу ўзаемападтрымкі для жанчын.
Дала больш за 100 інтэрв'ю і каментароў на тэму Беларусі, прасоўваючы ў іх голас жанчын, фемінізм і правы ЛГБТК. Суарганізавала калону беларускіх феміністак на Маршы Жінок у Кіеве і беларускае прадстаўніцтва на Кіеўскім Прайдзе. Цяпер жыве ў Кракаве.
З пачаткам вайны актыўна ўключылася ў дапамогу людзям з досведам уцекача, а таксама людзям, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. За час з канца лютага па сакавік атрымала і адказала на больш за 1000 запытаў у асабістыя паведамленні. Была адной з ініцыятарак праграмы па дапамозе жанчынам, якія пацярпелі ад сэксуалізаванага гвалту на вайне ва Украіне.
З сакавіка 2022 г. вядзе ў Кракаве групу ўзаемападтрымкі для жанчын. У жніўні 2022 г. арганізавала выезд для 12 беларусак і дзяцей у польскі фемінісцкі лагер FALA.
Можа падзяліцца ведамі, досведам у такіх галінах:
- фемінізм, правы жанчын і ЛГБТК
- актывізм
- самапрасоўванне
- клопат пра сябе.