Founded by the European Union
Дар'я Кракавяк

Дар'я Кракавяк

Менеджарка па маркетынгу і камунікацыях

Міжнародныя рынкі, з фокусам на англа- і нямецкамоўныя краіны 

Дар'я навучалася ў БДЭУ у Менску, Універсітэце Карвінуса ў Будапешце і Універсітэце Паўднёвай Караліны ў ЗША. На апошнім курсе далучылася да кампаніі HYPERVSN у якасці 12-га супрацоўніка і на працягу шасці гадоў уносіла актыўны ўклад у яе поспех.

Пачала з планавання івэнт-календара і кіравання ўдзелу кампаніі ў мерапрыемствах. Распрацавала з нуля і ўкараніла працэс падрыхтоўкі да буйных міжнародных выставак і чэк-лісты для кожнага аддзела. Планавала і кіравала бюджэтамі да 250 000 даляраў ЗША на выставу. Паспяхова скаардынавала ўдзел кампаніі ў больш за 100 мерапрыемствах па ўсім свеце.

Затым сфера яе адказнасці пашырылася да вядзення вонкавых камунікацый кампаніі. Сярод абавязкаў: праца з галіновымі СМІ, распрацоўка і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі па запуску новых рашэнняў кампаніі, устанаўленне партнёрскіх адносін з міжнароднымі брэндамі. Найбольш яркія прыклады такіх брэнд-партнёрстваў: размяшчэнне відэасцен на выставачных стэндах Walmart, Coca-Cola, CITIZEN і г. д. – усё на ўмовах бартэру.

Дар'я выступала з прэзентацыямі аб кампаніі і яе прадуктовых рашэннях на больш чым 15 міжнародных мерапрыемствах, таксама давала інтэрв'ю ад імя кампаніі ў галіновыя СМІ.

У вольны час яна праводзіць семінары #IamRemarkable, якія дапамагаюць жанчынам і прадстаўні_цам меншасцяў развіваць навык адкрыта казаць аб сваіх дасягненнях на працоўным месцы і за яго межамі.


У 2023 г. яна скончыла праграму па Стратэгічных камунікацыях у King’s College London. Зараз працуе ў якасьці Brand & Communications Lead у фінскай кампаніі N.Rich. Таксама кансультуе камерцыйныя и неакамерцыйныя праекты па пытаннях Брэнда, Камунікацый, супрацоўніцтва НДА з бізнэсам і г.д.

Можа падзяліцца ведамі і досведам у такіх галінах

  • распрацоўка брэнда, пазіцыянавання
  • B2B маркетынг і камунікацыі
  • кіраванне івэнтамі і праектамі
  • кар’ернае планаванне, пошук працы, пераход у IT з іншых сфер дзейнасці
  • паступленне ў замежныя універсітэты.