Антон Сарокін
Крэатыўны дырэктар, мастак
Розныя краіны (універсальны вопыт)
Займаецца крэатывам і камунікацыямі. Апошнія гады працаваў крэатыўным дырэктарам у рэкламным агенцтве Hepta Vondel. Цяпер працуе на сябе, займаецца сацыяльнымі праектамі (адукацыя, правы чалавека, ахова здароўя), праектамі ў сферы экалогіі і сацыяльна-адказнага бізнесу. Мастак (персанальныя выставы, міжнародныя фестывалі), працуе з мультымедыя, тэатрам, гукам, куратар выставак, рэдактар кніг і аўдыё-падкастаў.
Можа падзяліцца ведамі, досведам у такіх галінах:
- ідэі, як іх прыдумляць і рэалізоўваць
- пазіцыянаванне, камунікацыя, каналы камунікацыі
- стратэгічнае бачанне і планаванне
- мультымедыя-арт, прадакшэн, гук, відэа.