Вольга Шпарага
Кандыдатка філасофскіх навук, даследчыца, выкладчыца
Нямецкамоўныя краіны: Германія, Аўстрыя, Бельгія, Ліхтэнштэйн, Швейцарыя, Люксембург
Даследчыца ў галіне філасофскіх і гуманітарных навук. Аўтарка 3 кніг і сускладальніца 7 калектыўных манаграфій. Зараз Visiting Fellow у Institut for Human Sciences (IWM, Vienna), была Visiting Fellow у Wissenschaftskolleg zu Berlin, New School for Social Research in NY і ў іншых інстытутах.
Трэцяя манаграфія Вольгі пра беларускую рэвалюцыю выйшла ў найбуйнейшым еўрапейскім выдавецтве Suhrkamp, атрымала прэмію ім. Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-Цэнтра і зараз рыхтуецца да выхаду на літоўскай мове. Другая манаграфія "Супольнасць-пасля-Халакоста: на шляху да грамадства інклюзіі" (Мінск, 2018) прызнаная Беларускім кангрэсам даследчыкаў Беларусі найлепшай філасофскай манаграфіяй у 2019 годзе.
Таксама з'яўляецца сузаснавальніцай Фемгрупы Каардынацыйнай рады.
Можа падзяліцца ведамі і досведам у такіх галінах:
- праца над навуковымі/філасофскімі артыкуламі
- інтэграцыя ў еўрапейскую даследчую супольнасць
- напісанне цікавых навуковых кніг.