Ментарка
Менеджарка культурных праектаў, куратарка, праектная менеджарка
Беларусь, Расія, Грузія
Менеджарка культуры з 2010 г. Рэалізуе культурныя праекты, праекты па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны, культурнага і івэнт-турызму, праекты з прыцягненнем мясцовай супольнасці. Працуе з дыджыталізацыяй ведаў і стварэннем дыджытал-прадуктаў (сайты, мабільныя дададкі па культурнай тэматыцы). Супрацоўнічае з Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Ёханэса Рау (IBB Minsk), Neue Nachbarschaft (Берлін), Heinrich Böll Foundation (Берлін), Konstepidemin (Гётэборг), з праектам ЕС-Усходняга Партнёрства "Культура і Крэатыўнасць", ЕГУ (Вільнюс), ICOMOS (Беларусь) і інш.
Можа падзяліцца ведамі, досведам у такіх галінах:
- напісанне праектных заявак па культурных і сацыяльных праектах
- запаўненне заявак на індывідуальныя гранты і рэзідэнцыі
- рэалізацыя культурных і сацыяльных праектаў
- пошук партнёраў для праектаў
- арганізацыя мерапрыемстваў, фестываляў, арт-рэзідэнцый.