Founded by the European Union
Воля Чайкоўская

Воля Чайкоўская

Рэжысёрка, прадзюсарка

Краіны ЕС і іншыя (міжнародны вопыт)


Заснавала і ўжо 8 гадоў робіць адзін з найбуйнейшых беларускіх кінафестываляў “Паўночнае ззянне” (падрабязней тут). Заснавала сваю кінакампанію Volia Films, якая спрадзюсіравала больш за 8 фільмаў, у тым ліку “Мая бабуля з Марса”, “Чыстае мастацтва”, “Дарога”, “Агульная мова” і іншыя, якія былі паказаны і ўзнагароджаныя на найбуйнейшых міжнародных кінафестывалях. Скончыла магістратуру Балтыйскай школы кіно і тэлебачання і скончыла яе па рэжысуры і прадзюсіраванні дакументальнага кіно. 


У дадзены момант працуе над сваім поўнаметражным рэжысёрскім дэбютам у копрадукцыі з Эстоніяй, Францыяй, ЗША і найбуйнейшымі еўрапейскімі тэлеканаламі і стрымерамі. Разам з камандай “Паўночнага ззяння” стварыла беларускі анлайн-кінатэатр VODBLISK. Ініцыятарка стварэння і сузаснавальніца Беларускай Незалежнай Кінаакадэміі.


Можа падзяліцца ведамі і досведам у такіх галінах:


  • кінавытворчасць, рэжысура, прадзюсіраванне: што гэта, як функцыянуе, дзе і як гэтаму навучыцца
  • прадзюсіраванне ў дакументальным і ў ігравым кіно: у чым розніца
  • кінафестываль з нуля: як прыдумаць, арганізаваць, рабіць і фінансаваць
  • кінавытворчасць: любыя пытанні
  • стварэнне ўнікальнай ідэнтычнасці для свайго арт-прадукту і яго прасоўванне
  • будаванне эфектыўнай і самаадданай каманды: камунікацыя, стратэгія, арганізацыя працы каманды
  • псіхалогія камунікацыі, вырашэнне канфліктаў, перамовы.