Натальля Зданевіч
Прадзюсарка ў сферы культуры
Беларусь, Польшча, Літва, Грузія
Прадзюсарка ў сферы культуры, магістр навук Развіццё культурнай спадчыны, выкладчыца (запрошаная) у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, праграма "Маркетынг спадчыны".
З 2013 г. менеджарка ў сферы культуры: кіравала праектамі ў галіне культурнай спадчыны, садзейнічання развіццю тэрыторыі сродкамі культуры, працавала з беларускай супольнасцю, мае досвед фандрайзінгу, ментарства, выставачнай дзейнасці.
Была каардынатаркай праектаў: Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці (brestheritage.by і brestdatabase.by), шматтомная серыя кніг "Атлас крэпасці Брэст-Літоўск", міжнародныя архіўныя экспедыцыі.
Каардынатарка фестывалю "Месяц фатаграфіі ў Мінску» (Мінск, Брэст; 2019-2020 г.), член прафесійнай грамадскай арганізацыі ў ICOMOS-Беларусь, каардынатарка конкурсу "Спадчына ў дзеянні-2" (2021-2022 г.), саарганізатарка летняй школы "Культурная спадчына і будучыня" (Вільня 2022 г.), саарганізатарка праекта па архіваванні гісторыі захавання спадчыны (2023 г.).
Можа падзяліцца ведамі і досведам у такіх галінах:
- распрацоўка і рэалізацыя аўтарскіх культурных праектаў
- актуалізацыя і рэпрэзентацыя лакальнай спадчыны
- садзейнічанне праектам, звязаным з гістарычнай памяццю
- арганізацыя падзейнай палітыкі праектаў (семінары, хакатоны, вэбінары, летнія школы, эфіры і трансляцыі, і інш.)
- стварэнне гарадскіх даведнікаў і альтэрнатыўных маршрутаў
- арганізацыя крос-маркетынгавых фарматаў
- кансультацыі па складанні партнёрскіх лістоў і праектнай камунікацыі ў цэлым
- праца з супольнасцямі (у адпаведнасці з еўрапейскай практыкай)
- прасоўванне праектаў і падзей, уцягванне новай аўдыторыі
- складанне партфоліа
- фандрайзінг.