Ментар
Менеджар праектаў
Беларусь, Польшча, Літва і іншыя краіны
Мае досвед у грамадскай дзейнасці з 2002 г., у тым ліку будаванне і кіраванне арганізацыямі, пошук фінансаў, напісанне і рэалізацыя праектаў. Непасрэдна прымаў удзел у распрацоўцы і рэалізацыі лакальных, рэспубліканскіх і міжнародных праектаў: студэнцкая актыўнасць, праваабарона, культурніцкія праекты.
З 2022 г. знаходзіцца ў Польшчы і ўдзельнічае ў праектах для грамадскіх арганізацый як эксперт, кансультант, мэнэджар. Дапамагае новым ініцыятывам, актывіст_кам у справах арганізацыйнага будаўніцтва, планавання дзейнасці, пошука фінансаванняў і напісання праектаў.
Можа падзяліцца ведамі і досведам у такіх галінах:
- што такое НДА
- арганізацыйнае будаўніцтва
- пошук фінансавання - донары, накірункі, напісанне праекта (мэты, задачы, дзейнасць, вынікі, бюджэт)
- гарызантальная супраца паміж грамадскімі арганізацыямі, пошук партнёраў.