Алена Кудзько
Дырэктарка ў GLOBSEC Policy Institute
ЕС, ЗША, іншыя краіны з дэмакратычнымі інстытутамі.
Працуе ў арганізацыі GLOBSEC (think tank/policy organization), якая займаецца аналітыкай і прасоўваннем ідэй у сферы бяспекі, эканомікі, еўрапейскай палітыкі, энергетыкі, новых тэхналогій, а таксама арганізацыяй палітычных і бізнес форумаў высокага ўзроўню. Алена адказвае за аналітычную працу, фарміраванне здзяйсняльных ідэй, стратэгічныя ініцыятывы і менеджмэнт аналітычнага аддзела. За 8 гадоў працы разам з камандай яны выраслі ў самы буйны і ўплывовы незалежны think tank у Цэнтральнай Еўропе і канкурыруюць з прызнанымі сусветнымі лідарамі ў гэтай сферы. З іх ідэямі і рэкамендацыямі працуюць міжнародныя арганізацыі, урады, прыватныя кампаніі, СМІ.
Можа падзяліцца ведамі, досведам у такіх галінах:
- арганізацыйнае развіццё: як арганізаваць, развіваць і зрабіць паспяховым НДА і даследчыя арганізацыі
- фандрэйзінг – як знайсці грошы для сваіх праектаў і арганізацый
- як зрабіць так, каб вашы праекты і ідэі былі прынятыя мэтавай аўдыторыяй
- аналітыка: як робіцца аналітыка, каму яна патрэбная
- магчымасці развіцця і працаўладкавання ў сферы аналітыкі, у think tanks
- як арганізаваць карысны, цікавы івэнт любога ўзроўню і што адбываецца за кулісамі.