Лізавета Шматкова
Менеджарка па маркетынгу і камунікацыях
Беларусь, Кітай, Германія
Мае сямігадовы досвед працы ў B2B маркетынгу і камунікацыях, з якіх 5 гадоў у найбуйнейшых сусветных IT-кампаніях (HUAWEI, SALESFORCE).
Працавала ў Беларусі, Італіі (World Expo 2015), вучылася ў Кітаі (Shanghai Jiaotong University). Са студзеня 2020 г. працуе і жыве ў Мюнхене, Германія. Пачынала працу з рынку Беларусі, зараз працуе з больш як 40 партнёрамі ва ўсім рэгіёне EMEA. Кіравала больш за 100 маркетынгавымі праектамі рознага маштабу. Павялічыла рост колькасці лідаў, якія генерыруюцца маркетынгавымі актыўнасцямі на 230% за 6 месяцаў працы.
З'яўляецца сертыфікаванай спецыялісткай Salesforce па аўтаматызацыі маркетынгавых працэсаў – Pardot.
Вольна валодае англійскай, кітайскай мовамі, нямецкай на ўзроўні C1.
Была ўзнагароджана ў 2018 г. Best Employee Award (5 супрацоўні_ц офіса HUAWEI у РБ з лепшымі паказчыкамі), у 2020 г. — Pioneer Innovator Award — асабістая ўзнагарода Еўрапейскага офіса HUAWEI за лепшыя глабальныя бізнес паказчыкі флагманскага праекта: Project Owner).
Можа падзяліцца ведамі і досведам у такіх галінах:
- кар'ернае планаванне
- кіраванне праектамі
- маркетынг
- эміграцыя
- вывучэнне замежных моў.