Юлія Мілер
Спецыялістка па знешніх камунікацыях
Беларусь, Украіна
Досвед у сферы камунікацый і SMM больш за 6 гадоў. Валодае ведамі ў галіне развіцця і стварэння медыяпрадуктаў (відэа, падкасты, інфакарткі, Reels, фарматы сторыс). Мае вопыт прадзюсіравання падкаста аб правах чалавека. Вядзе сацыяльныя сеткі (напаўненне, развіццё, сторытэлінг), займаецца канцэптуальным развіццём старонак у сацыяльных сетках. Валодае сучаснымі інструментамі для стварэння кантэнту, адаптаванага пад розныя пляцоўкі, у залежнасці ад актуальных трэндаў, а таксама сучаснымі метадамі для аналітыкі сацыяльных сетак і алгарытмаў.
Можа падзяліцца ведамі, досведам у такіх галінах:
- канцэпцыя развіцця старонкі ў Instagram
- cторытэлінг, сторысмэйкінг у Instagram
- стварэнне візуальнага стылю сацыяльных сетак
- падкастынг
- развіццё акаўнтаў у Instagram і Telegram, праца з кантэнт-планам і аналітыкай
- базавыя інструменты для працы з кантэнтам у сацыяльных сетках.