Founded by the European Union
Юлія Князь

Юлія Князь

Юрыстка

Беларусь, Польшча

Больш за 10 год працавала адвакатам ў сферы грамадзянскага права у Беларусі. Мае станоўчы судовы вопыт па грамадзянска-прававых пытаннях, досвед працы з прававымі дакументамі і кансультаванне не менш за 1000 асоб у год.

Пасля падзеяў 2020 г. была пазбаўлена магчымасці выконваць сваю дзейнасць. Цяпер працуе юрысткай у Польшчы, спецыялізуецца ў грамадзянскім праве, а таксама падрыхтоўцы прававых дакументаў і заключэнняў у сферы IT у адпаведнасці з заканадаўствам Польшчы. Прайшла паспяховае гадавое навучанне па праграме імя К. Каліноўскага пры Варшаўскім універсітэце. Пасля яе заканчэння падрыхтавала даследчую працу – аналіз адвакацкай дзейнасці ў Беларусі і Польшчы (параўнальнае даследаванне).

Можа падзяліцца ведамі і досведам у такіх галінах:

  • прававое рэгуляванне розных сфер дзейнасці ў Польшчы і Беларусі
  • рэкамендацыі па навучанні ў юрыдычным кірунку.