Founded by the European Union
Міхаіл Волчак

Міхаіл Волчак

Кансультант па працы з супольнасцямі

Розныя краіны (універсальны досвед)


Мае досвед у стварэнні і развіцці  тэматычных анлайн і афлайн супольнасцяў, вядзенні  праектаў супольнасцямі, ў тым ліку на мяжы гуманітарных і лічбавых тэхналогіяў, стымуляванні  развіцця нефармальных калектываў на аснове каштоўнасцяў і місіі. З 2005 па 2012 г. - супольнасці дваровага футбола, самвыдат рэдакцыі, з 2010 па 2020 г. - супольнасць Фаланстэра, дзейнасць у сеціве і рэале, с 2023 г. кансультуе супольнасць "Памылка". 


Можа падзяліцца ведамі і досведам у такіх галінах: 

  • як шукаць валанцёра_к, сабраць іх у каманду і ўключаць у дзейнасць
  • як сабраць новую супольнасць, з чаго пачаць
  • як перадаваць веды ў калектыве новым удзельні_цам
  • як заахвочваць да большай адказнасці ўсіх чальцоў - прымаць рашэнні і выконваць
  • як вырашаць канфлікты ў калектыве
  • як працаваць у неспрыяльных знешніх умовах або як знаходзіць баланс паміж бяспекай і развіццём
  • як пазбягаць стомы і перагарання ўдзельні_ц
  • як нарошчваць рэсурсы і кіраваць рэсурсамі супольнасці
  • што можа ўратаваць калектыў ад распаду
  • як кіраваць зменамі, развіццём сваёй суполкі