Алена Ліс
Кансультантка па пытаннях даследавання і развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва, трэнерка
Рэгіён Усходняга партнёрства, Узбекістан, Бельгія
Распрацавала і рэалізавала больш за 20 міжнародных праграм і праектаў па прафесійным абмене паміж спецыялістамі з Беларусі, краін Усходняга партнёрства і Еўрапейскага Звязу ў галіне энергаэфектыўнасці, вышэйшай адукацыі, устойлівага транспарту і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама праекты па ўмацаванні патэнцыялу некамерцыйных арганізацый Беларусі, пабудове міжнародных партнёрстваў і культурнага абмену з 2007 г. па 2019 г.
З 2015 года актыўна займаецца прасоўваннем і развіццём сацыяльнага прадпрымальніцтва Беларусі: арганізавала інкубацыйную (Biz4all) і акселерацыйную (SocBizAccelerator) праграмы для сацыяльных прадпрымальнікаў і прадпрымальніц, правяла конкурс сацыяльных стартапаў SUP up (2). З 2018 працуе з міжнароднымі кансорцыумамі як кансультантка па пытаннях даследавання і развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва, трэнерка.
З 2019 г. працуе з арганізацыямі з краін Цэнтральнай Азіі (Казахстан, Узбекістан).
Можа падзяліцца ведамі і досведам у такіх галінах:
- праектны менеджмент (для некамерцыйных арганізацый): ад распрацоўкі праектнай ідэі да рэалізацыі і справаздачнасці
- развіццё сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі і ў свеце.