Founded by the European Union

Адкрыты другі набор на адукацыйную праграму!

Запрашаем да ўдзелу ўсіх беларусаў і беларусак, зацікаўленых у дадатковай анлайн-адукацыі і самаразвіцці.

Адкрыты другі набор на адукацыйную праграму!

З 20 верасня да 1 кастрычніка вы можаце запоўніць адмысловую форму для запісу на адукацыйныя курсы Social Camp. Пасля адбору заявак каманда скантактуецца з усімі аплікант_камі, і ўжо ў кастрычніку мы распачнем заняткі анлайн.

У гэтым годзе мы вырашылі падзяліць адукацыйную праграму на два семестры. Першы распачнецца ў кастрычніку і скончыцца ў студзені 2024 года і будзе складацца з наступных курсаў:


Усе курсы выкладаюцца анлайн на платформе Moodle і доўжацца паўтары месяцы кожны. Пасля завяршэння і паспяховага выканання фінальных заданняў на некаторых курсах удзельні_цы атрымаюць электронныя сертыфікаты.

Другі семестр распачнецца ў студзені 2024 года. Запіс на курсы другога семестра будзе адкрыты ў снежні. Апісанне ўсіх курсаў праекта вы можаце знайсці на старонцы Адукацыя.

Дасылайце спасылку сябрам і знаёмым, каму таксама можа быць цікава наша прапанова!

Калі ў вас узнікнуць пытанні наконт запісу, пішыце нам: Socialcamp-Belarus@goethe.de

З павагай,
каманда Social Camp

Партфоліа праекта «Спадчына»
21 трав 2024

Партфоліа праекта «Спадчына»

Навошта ствараць клуб для беларускай моладзі ў польскім Уроцлаве і як напоўніць яго жыццём? Стваральніца «Спадчыны» Наста Сасыкбаева распавядае пра свой праект.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Апошні набор на адукацыйную праграму Social Camp!
18 снеж 2023

Апошні набор на адукацыйную праграму Social Camp!

Распачніце новы год з гуманітарнай анлайн-адукацыі і самаразвіцця!

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Партфоліа праекта «MentalYouNited»
25 вер 2024

Партфоліа праекта «MentalYouNited»

Нейраадметныя людзі – хто яны? Што варта пра іх ведаць?

Чытаць цалкам Чытаць цалкам