Стартаваў апошні набор на ментарынг
Усе зацікаўленыя ў самаразвіцці і пашырэнні кантактаў беларусы і беларускі запрашаюцца да ўдзелу. Вельмі чакаем вашы заяўкі!

З 26 лютага па 10 сакавіка запрашаем усіх жадаючых запоўніць адмысловую форму. Пасля адбору заявак каманда звяжацца з кожн_ай кандыдат_кай, каб паведаміць аб выніках і запрасіць адабраных менці на наступны этап праграмы.
Як працуе ментарынг?
Галоўным чынам, усё пачынаецца з матывацыі. Вы пішаце нам праз кантактную форму, распавядаеце крыху пра сябе і свой прафесійны/навучальны досвед, а таксама пра тое, што вы спадзяецеся атрымаць у рамках праграмы ментарынгу. Магчыма, вы ўжо ведаеце, з кім маневіта з пула нашых ментараў і ментарак хацелі б папрацаваць.
Калі вы можаце прапанаваць іншых экспертаў і экспертак, чый досвед і веды будуць вам асабліва карысныя, абавязкова напішыце нам пра гэта!
Пасля апрацоўкі вашай анкеты з вамі звяжацца прадстаўніца каманды Social Camp і запрапануе кандыдат_ку на ролю ментар_кі, а таксама час для магчымай pre-match сустрэчы. Калі вы зразумееце, што эксперт ці экспертка – менавіта той/тая, хто вам зараз патрэбен, пачнецца праца ў фармаце рэгулярных сустрэчаў (афлайн і/або анлайн). Фармат ментарынгу можа змяняцца ў залежнасці ад запыту менці: дэталі будуць агаворвацца ў індывідуальным парадку.
Больш інфармацыі пра нашую праграму ментарынгу вы знойдзеце вось на гэтай старонцы.
Калі ўзнікнуць пытанні наконт запісу, напішыце нам: Socialcamp-Belarus@goethe.de
Чакаем вашых заявак!
З любоў’ю,
каманда Social Camp
Навіны
Усе навіны
Ментарынг: што новага чуваць?
Нядаўна мы завяршылі фінальны раунд прыёму заявак на ментарынг. Дзякуем за цікавасць тым, хто падаў свае заяўкі! І каб натхніць на ўдзел у падобных праграмах тых, хто не трапіў да нас на праект, караценька раскажам пра прамежкавыя вынікі.

Партфоліа праекта «Let’s Wiki»
Узмацняем голас Беларусі ў свеце разам!

Каша з мядзведзямі. Лыжачку за стэрэатыпы
Фінальная праца студэнткі курса "Сторытэлінг" Марыі Марыца