Founded by the European Union

Вынікі другога конкурсу праектаў

У лютым 2024-га Social Camp абвясціў закрыты конкурс праектаў для ўдзельні_ц праграм адукацыі і ментарынгу. Распавядаем, якія праекты атрымалі фінансавую падтрымку ў гэтым годзе.

Вынікі другога конкурсу праектаў

Мы кожны раз падкрэсліваем, што наш праект – пра падтрымку. Тым, хто ўдзельнічаў у адукацыйных курсах ці ў праграме ментарынгу, Social Camp прапаноўваў падаць заяўкі на падтрымку ўласных праектаў, накіраваных на развіццё лакальных беларускіх супольнасцяў, і атрымаць фінансавую падтрымку на іх рэалізацыю.

У мінулым годзе ў рамах конкурсу мінігрантаў мы атрымалі 27 заявак, а ў лютым гэтага году – ажно 48! Камісія старанна разглядзела і ацаніла кожную з іх. У выніку былі выбраныя сем праектаў-пераможцаў, рэалізацыя якіх ужо пачалася.

Пра што гэтыя праекты? Вось іх кароткае апісанне:

  • Навучанне беларускіх падлеткаў, якія цяпер жывуць у Польшчы, першай медыцынскай дапамозе.
  • Афлайн-праект падтрымкі і інтэграцыі суполак у невялікіх населеных пунктах у Беларусі.
  • Даследаванне на тэму сексуальнага выхавання дзяцей: з якімі цяжкасцямі і бар'ерамі сутыкаюцца беларускія бацькі? Як пераадолець гэтыя цяжкасці і стварыць бяспечнае асяроддзе для камунікацыі з дзецьмі?
  • Адукацыйны праект, накіраваны на ўмацаванне правоў беларускіх жанчын і іх фінансавай незалежнасці.
  • Грамадская анлайн-кампанія, у цэнтры якой – нейранетыповыя людзі. Што гэта за група, чым яна жыве і з якімі складанасцямі сутыкаецца?
  • Праект, накіраваны на развіццё супольнасці вакол беларускамоўнай Вікіпедыі.
  • Праект, які дапамагае стаць уладальнікам (або ўладальніцай) стыльнай рэчы, зробленай рукамі беларускіх майстар_ыц (па просьбе каманды мы не называем праект).

Хацелася б таксама адзначыць, што выбар быў няпростым: мы атрымалі вялікую колькасць годных праектных заявак. Частка з іх была накіравана на падтрымку ўразлівых груп, такіх як, напрыклад, былыя палітвязні ці жанчыны, якія перажылі гвалт – жыхаркі невялікіх населеных пунктаў. Значная частка праектаў была на тэму папулярызацыі беларускай культуры самымі рознымі спосабамі – ад здымак дакументальных фільмаў да даследаванняў і праекту падтрымкі прафесійнай тэатральнай супольнасці ў эміграцыі. Шэраг прапанаваных праектаў быў накіраваны на падтрымку беларускіх мастакоў і мастачак, музыкаў ды іншых творчых людзей.

Каманда Social Camp дзякуе ўсім удзельнікам і ўдзельніцам за актыўнасць, жаданне рабіць крутыя праекты для Беларусі і час, прысвечаны на напісанне праектных заявак. Мы цэнім вашыя таленты і шкадуем, што не можам падтрымаць усіх!

Разам з тым інфармуем, што сёлета праектныя заяўкі больш не прымаюцца. Спадзяёмся, у хуткім часе мы зможам паведаміць вам аб працягу нашай працы і, адпаведна, аб новых магчымасцях удзелу ў Social Camp.


Конкурс эсэ: тэкст Мары Ажынскай
11 ліп 2024

Конкурс эсэ: тэкст Мары Ажынскай

Што такое сучасная беларускасць? Паразважаць на гэтае пытанне мы запрасілі нашых студэнт_ак і менці ў межах адкрытага конкурсу. Публікуем эсэ, абранае журы нашага праекту.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Першы набор завершаны!
24 ліст 2022

Першы набор завершаны!

Другі набор на курсы – восенню 2023 года.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Ментарынг – гэта пра падтрымку
12 чэрв 2023

Ментарынг – гэта пра падтрымку

Распавядаем пра працэс ментарынга и поспехі пар «менці – ментар_ка»

Чытаць цалкам Чытаць цалкам