Founded by the European Union

Ментарынг: што новага чуваць?

Нядаўна мы завяршылі фінальны раунд прыёму заявак на ментарынг. Дзякуем за цікавасць тым, хто падаў свае заяўкі! І каб натхніць на ўдзел у падобных праграмах тых, хто не трапіў да нас на праект, караценька раскажам пра прамежкавыя вынікі.

Ментарынг: што новага чуваць?

За амаль два гады працы праекта Social Camp мы правялі тры адкрытыя наборы на ментарынг – праграму, якая прадугледжвае максімальна індывідуальны падыход да чаканняў і запытаў удзельнікаў і ўдзельніц. Амаль восемдзесят беларусаў і беларусак атрымалі магчымасць папрацаваць з ментарам ці ментаркай на працягу некалькіх месяцаў.

Пары «менці-ментар_ка» сустракаюцца ў зручным для іх фармаце: часцей за ўсё анлайн, але ёсць і такія дуэты, якія працуюць афлайн. Як правіла, гэта сустрэчы з загадзя агаворанымі задачамі раз на два тыдні. Такі рытм дазваляе менці выконваць заданні і пакідае час на рэфлексію. Ментар_ка дае падтрымку, падказвае, дапамагае ў фармуляванні наступных крокаў і задач. Адным словам, гэты чалавек побач, калі неабходны дапамога і падказка.

Вось як ментарынг каментуюць самі менці:

«Ментарка зразумела і па парадку тлумачыла этапы працы. Ведала, куды накіраваць, дзе шукаць далейшыя адказы. Дзякуючы атрыманым ведам ёсць над чым задумацца, і зразумела, што рабіць». 

«Усе нашыя сесіі былі накіраваныя на вынік, кожная праходзіла з фокусам на задачу, якую паставілі на папярэдняй сесіі. Спадабаліся і падыход, і стаўленне: Дар'я дзялілася і кантактамі, і ідэямі, зыходзячы са свайго досведу. Такі досвед ментарства для мяне быў значным. Акрамя таго, падыход Дар'і вельмі падтрымліваючы і гарызантальны: гэта значыць, што няма адчування, што цябе душаць экспертызай, а гэта таксама вельмі вялікі плюс».

«У цэлым праграма апынулася вельмі карыснай з розных бакоў, а Антаніна – выдатнай ментаркай [...] Я для сябе вызначыла гэты фармат працы як адзін з самых удалых, таму што я і адкрыла для сябе шмат новага, і занялася распрацоўкай праекта, на які не хапала смеласці і сіл, і атрымала падтрымку. І ўсё гэта адбывалася ў вельмі спакойнай і сяброўскай атмасферы. Эмоцый больш, чым слоў, якія могуць усё гэта сабраць разам! :)»

Мы імкнемся да таго, каб менці атрымалі не толькі веды і новы досвед, але і матывацыю да дзеяння. А таксама і ў першую чаргу – новыя кантакты ў прафесійнай сферы, упэўненасць у сабе і разуменне каштоўнасці таго, што яны робяць.

У бліжэйшы час наша каманда засяродзіцца на працы з ужо набранымі ўдзельні_цамі. Тым не менш, мы спадзяёмся працягнуць праграму яшчэ сёлета, пра што абавязкова паведамім на нашым сайце.

Застаемся на сувязі!
Каманда Social Camp

Партфоліа праекта «Не маўчы»
03 крас 2024

Партфоліа праекта «Не маўчы»

Шчыры аповед пра тое, што атрымалася і не, ад арганізатарак фестывалю «Не маўчы»

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Мінігрантынг: дзесяць праектаў падтрыманыя
19 каст 2023

Мінігрантынг: дзесяць праектаў падтрыманыя

Улетку мы абвяшчалі закрыты конкурс праектаў для ўдзельні_ц праграм адукацыі і ментарынгу. Распавядаем, якія праекты атрымалі фінансавую падтрымку.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Каша з мядзведзямі. Лыжачку за стэрэатыпы
10 чэрв 2024

Каша з мядзведзямі. Лыжачку за стэрэатыпы

Фінальная праца студэнткі курса "Сторытэлінг" Марыі Марыца

Чытаць цалкам Чытаць цалкам