Партфоліа праекта «MentalYouNited»
Нейраадметныя людзі – хто яны? Што варта пра іх ведаць?

Філіп – беларускі актывіст і стваральнік праекта MentalYouNited па падтрымцы людзей з нейраадметнасцямі, такімі як СДЎГ, аўтызм і дыслексія.
Ён ведае пра гэтыя асаблівасці не толькі з даследаванняў і размоваў, але і з уласнага досведу: за часоў вучобы ў школе яму паставілі дыягназ СДЎГ, і гэта пэўным чынам паўплывала на ягоны шлях. А цяпер сам Філіп дапамагае тым, хто шукае падтрымку і разуменне сваіх асаблівасцяў: арганізоўвае анлайн-кампаніі і праекты, якія тлумачаць, чаму нейраразнастайнасць – важная.
Нейраадметныя людзі напэўна ёсць і ў вашым жыцці. Паглядзіце гэтую кароткую прэзентацыю ініцыятывы і падпішыцеся на праект у сацсетках, каб прапампаваць свае здольнасці беражлівай камунікацыі ды пашырыць кругагляд.
Навіны
Усе навіны
Рэгістрацыя на праграмы адкрыта!
Дэдлайн – 13 лістапада

Каша з мядзведзямі. Лыжачку за стэрэатыпы
Фінальная праца студэнткі курса "Сторытэлінг" Марыі Марыца

Пётра
Фінальная праца студэнта курса "Сторытэлінг" Фрыдрыха Самотнага