Founded by the European Union

Маральныя дылемы 21-га стагоддзя

Што ляжыць у аснове нашых маральных перакананняў? Што такое этычныя канцэпцыі? На гэтыя і іншыя пытанні пастараемся знайсці адказы ў рамках курса.

Перыяд курса

лістапад – снежань 2023

Фармат

інтэрактыўныя заняткі
+ анлайн-сустрэчы

У рамках курса мы паспрабуем высветліць для саміх сябе вытокі ўласных маральных перакананняў, а таксама пазнаёмімся з тэорыямі, якія ляжаць у іх аснове.

Напрыклад, з такімі этычнымі канцэпцыямі, як "утылітарызм", "лібертарыянства", "дэанталогія", а таксама з сучаснымі даследаваннямі ў галіне эвалюцыйнай этыкі і робаэтыкі. Гэтыя і многія іншыя пытанні, якія мы разгледзім у рамках курса, не маюць адназначных і канчатковых адказаў. Таму на занятках большая частка часу будзе прысвечана дыскусіям, спрэчкам і інтэлектуальным сутыкненням. У якасці эўрыстычнага інструменту мы будзем шырока выкарыстоўваць метад разумовых эксперыментаў (“Ваганетка”, “Кітайскі пакой”, “Пакой Мэры” і інш.).

Вы навучыцеся:

  • арыентавацца ў сучасных этычных дыскусіях;

  • выказваць сваё меркаванне і аргументаванага яго адстойваць;

  • даведаецеся пра слабыя і моцныя бакі як свайго, так і супрацьлеглых меркаванняў.

Нашы курсы

Усе курсы Read More

Тэорыя

Распакоўваем актывізм

Каму патрэбен актывізм? Калі вы хоць раз задавалі сабе гэтае пытанне, запісвайцеся на наш курс!

Падрабязней Падрабязней

Навыкі

Сацыяльнае прадпрымальніцтва

Хто такія "сацыяльныя інаватары" і як развіваць сацыяльны бізнес? Разбярэмся разам у рамках курса.

Падрабязней Падрабязней

Навыкі

Перамовы

Паслядоўнае занурэнне ў мастацтва вядзення перамоваў.

Падрабязней Падрабязней