Партфоліа праекта «Спадчына»
Навошта ствараць клуб для беларускай моладзі ў польскім Уроцлаве і як напоўніць яго жыццём? Стваральніца «Спадчыны» Наста Сасыкбаева распавядае пра свой праект.

Клуб «Спадчына» — месца нефармальнай адукацыі і развіцця для беларускіх дзяцей і падлеткаў ад 7 да 17 гадоў, якое стварыла ў польскім Уроцлаве Наста Сасыкбаева. У клубе дзеці вывучаюць беларускую мову і гісторыю, знаходзяць новых сяброў і атрымліваюць падтрымку для рэалізацыі ўласных мараў.
Пра пераўтварэнне ідэі ў фізічную прастору, выклікі і разнастайную праграму «Спадчыны» — у нашым відэа.
Навіны
Усе навіны
Ментарынг: што новага чуваць?
Нядаўна мы завяршылі фінальны раунд прыёму заявак на ментарынг. Дзякуем за цікавасць тым, хто падаў свае заяўкі! І каб натхніць на ўдзел у падобных праграмах тых, хто не трапіў да нас на праект, караценька раскажам пра прамежкавыя вынікі.

Ментарынг – гэта пра падтрымку
Распавядаем пра працэс ментарынга и поспехі пар «менці – ментар_ка»

Партфоліа праекта «Зялёны тэлефон»
Уявіце сабе, што якасць вады ў вашым доме рэзка пагоршылася. Або пад вашымі вокнамі высякаюць дрэвы, і вы не ведаеце, што рабіць. «Зялёны тэлефон» створаны менавіта для такіх сітуацый.