Рэгістрацыя на праграмы адкрыта!
Дэдлайн – 13 лістапада

Прывітанне! Вы патрапілі на сайт Social Camp, праекта для Беларусі.
Мы – каманда праекта пад кіраўніцтвам Гётэ-Інстытута ў Варшаве – апрацавалі адмысловыя праграмы навучання, ментарынгу і падтрымкі праектаў для беларусаў і беларусак.
Усе падрабязныя апісанні нашых актыўнасцяў вы знойдзеце на розных старонках гэтага сайту. Калі ласка, дасылайце спасылку сябрам і знаёмым, каму таксама можа быць цікава наша прапанова!
Першы раунд рэгістрацыі на адукацыйныя курсы і ментарынг адбудзецца з 31 кастрычніка па 13 лістапада 2022 года. Абірайце праграму па душы і запісвайцеся праз адмысловыя формы рэгістрацыі.
Калі ўзнікнуць пытанні, мы на сувязі: Socialcamp-Belarus@goethe.de
З павагай,
Каманда Social Camp
Навіны
Усе навіны
Конкурс эсэ: тэкст Дзяніса Каляды
Што такое сучасная беларускасць? Паразважаць на гэтае пытанне мы запрасілі нашых студэнт_ак і менці ў межах адкрытага конкурсу. Публікуем эсэ, абранае журы нашага праекту.

Online-Camp Digital Leaders
Скарыстайся шанцам стаць лічбав_ай лідэрк_ай і арганізатар_кай Online Camp!

Адкрыты другі набор на адукацыйную праграму!
Запрашаем да ўдзелу ўсіх беларусаў і беларусак, зацікаўленых у дадатковай анлайн-адукацыі і самаразвіцці.