Founded by the European Union

Першы набор курсаў адзначыў "медыум"

Трохі лінгвістычнай інфармацыі ад каманды Social Camp: Obchodzić połowinki (пол.) / ein Bergfest feiern (ням.) / to reach the mid-way point (англ.) / пераадолець экватар (бел.) : дасягнуць сярэдзіны шляху , часу, перыяду і гэтак далей.

Першы набор курсаў адзначыў "медыум"

Чаго гэта мы раптам? Ды проста не паспелі мы азірнуцца, як прайшлі 2,5 месяцы са старту адукацыйнай праграмы Social Camp і мы даімчалі роўна да сярэдзіны нашага першага навучальнага сезона!

Часу дарма мы не гублялі:

  • Удзельнікі і ўдзельніцы курса “Крытычнае мысленне, аргументацыя і дэбаты” не толькі падкачаліся ў сваёй пераканаўчасці, аргументаванасці і іншых рытарычных навыках, але і маглі пераправерыць свае скілы самастойнай працы падчас навучання на курсе для самастойнага праходжання на платформе мудл.
  • Маладыя і прасунутыя грамадскія актывісты і актывісткі адвялі душу на курсе “Распакоўваем актывізм”, сустракаючыся з аднадумцамі і плануючы новыя праекты на карысць Беларусі і беларусам.
  • На курсе “Сацыяльная экалогія” не было недахопу ў займальных размовах на тэму ўзаемасувязі экалагічнага крызісу і сацыяльных праблем, а ў канцы навучання ўдзельніцы і ўдзельнікі курса ўразілі сваімі глыбокімі ідэямі будучых сацыяльна-экалагічных праектаў.
  • Пра годнасць, салідарнасць і справядлівасць дыскутавалі на курсе “Ад салідарнасці да справядлівага грамадства”. У ход ішоў і ўласны досвед, і старанна і клапатліва падабраныя філасофскія тэксты.
  • “Маральныя дылемы 21-га стагоддзя” і “Адвакатаванне” — яшчэ два курсы, на якіх праца кіпіць прама цяпер.


Вельмі чакаем фідбэка ад нашых студэнтак і студэнтаў. Для гэтага па заканчэнні ўсіх курсаў мы правядзем добраахвотнае і ананімнае апытанне нашых абсальвэнтаў і абсальвэнтак і абавязкова падзелімся вынікамі. А ўжо восенню 2023 года будзе аб'яўлены набор на другі навучальны сезон для ўсіх жадаючых, і наша захапляльнае падарожжа паўторыцца — толькі ўжо з новымі поспехамі і новымі выклікамі.

А вось куды ў нас запіс застаецца адкрытым увесь час, гэта на ментарынг! Навінамі аб тым, як ідзе ментарынгавая праграма, мы падзелімся тут крыху пазней. А пакуль запрашаем вас пісаць нам на Socialcamp-Belarus@goethe.de, калі ў вас ёсць запыт на прафесійную падтрымку нашых ментараў і ментарак.

Застаемся на сувязі!

Вітаем у Social Camp!
30 каст 2022

Вітаем у Social Camp!

Гётэ-Інстытут у Варшаве рады абвясціць аб пачатку Social Camp – новага праекта Еўрапейскага саюза.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Першы набор завершаны!
24 ліст 2022

Першы набор завершаны!

Другі набор на курсы – восенню 2023 года.

Чытаць цалкам Чытаць цалкам
Апошні набор на адукацыйную праграму Social Camp!
18 снеж 2023

Апошні набор на адукацыйную праграму Social Camp!

Распачніце новы год з гуманітарнай анлайн-адукацыі і самаразвіцця!

Чытаць цалкам Чытаць цалкам