Чаму ў Social Camp такая айдэнтыка?
Дызайнерка праекта – пра натхненне і канцэпцыю.

Мы падумалі, што такое пытанне можа ўзнікнуць падчас знаёмства з нашым праектам. І таму папрасілі дызайнерку праекта падрабязней распавесці пра натхненне і канцэпцыю. Вось што яна адказала:
”У аснове дызайну – форма кола і пластыка беларускіх арнаментаў.
Кола – традыцыйны і шматзначны для беларускай культуры сімвал, адсылае да народнага свята Івана Купалы (Купалле), аб'яднання людзей вакол агульнай ідэі, вакол вогнішча на лецішчы. Беларусы вельмі любяць бавіць час сярод сяброў каля агню! У той жа час круглая форма сімвалізуе рух наперад, развіццё, задае рытм.
Абрыс чырвонай стрэлкі – гэта даніна павагі беларускай традыцыйнай візуальнай культуры, пластыцы беларускіх арнаментаў, у аснове якіх часта ляжаць формы ромбаў, квадратаў і ліній, якія перасякаюцца.
Чырвоная стрэлка ўбудоўваецца ў сістэму – цэласную форму кола – і становіцца яе паўнавартаснай часткай. Адна з галоўных задач нашага праекта – гэта стварэнне прасторы для ўзаемадапамогі, натхнення, камфортнай камунікацыі сярод беларусаў і беларусак у краіне і за яе межамі. Так і тут: стрэлка імкнецца да агульнага, каб узмацніць дзеянне адно аднаго, узаемны рух наперад.
Тры асноўныя колеры, якія задзейнічаныя ў дызайне, – гэта чырвоны, чорны і бэжавае адценне лёну. Яны найбольш часта выкарыстоўваюцца ў традыцыйным беларускім прыкладным дызайне, таму свой выбар я спыніла на іх”.
Навіны
Усе навіны
Першы набор курсаў адзначыў "медыум"
Трохі лінгвістычнай інфармацыі ад каманды Social Camp: Obchodzić połowinki (пол.) / ein Bergfest feiern (ням.) / to reach the mid-way point (англ.) / пераадолець экватар (бел.) : дасягнуць сярэдзіны шляху , часу, перыяду і гэтак далей.

Першы набор завершаны!
Другі набор на курсы – восенню 2023 года.

Вітаем у Social Camp!
Гётэ-Інстытут у Варшаве рады абвясціць аб пачатку Social Camp – новага праекта Еўрапейскага саюза.