
Праекты ўдзельні_ц
Партфоліа праекта «MentalYouNited»
Нейраадметныя людзі – хто яны? Што варта пра іх ведаць?
Філіп – беларускі актывіст і стваральнік праекта MentalYouNited па падтрымцы людзей з нейраадметнасцямі, такімі як СДЎГ, аўтызм і дыслексія.
Ён ведае пра гэтыя асаблівасці не толькі з даследаванняў і размоваў, але і з уласнага досведу: за часоў вучобы ў школе яму паставілі дыягназ СДЎГ, і гэта пэўным чынам паўплывала на ягоны шлях. А цяпер сам Філіп дапамагае тым, хто шукае падтрымку і разуменне сваіх асаблівасцяў: арганізоўвае анлайн-кампаніі і праекты, якія тлумачаць, чаму нейраразнастайнасць – важная.
Нейраадметныя людзі напэўна ёсць і ў вашым жыцці. Паглядзіце гэтую кароткую прэзентацыю ініцыятывы і падпішыцеся на праект у сацсетах, каб прапампаваць свае здольнасці беражлівай камунікацыі ды пашырыць кругагляд.
Ідэі
Усе ідэі
Cтудэнцкія працы
Што мы можам зрабіць для Беларусі сёння?

Cтудэнцкія працы
Муралы стрыт-арт фестывалю “Vulica Brasil”

Матэрыялы эксперт_ак
Як пераасэнсаваць збаёданы панятак «дэмакратыя» пасля ўсяго, што з намі здарылася. Лайфхакі ад старажытных грэкаў і прыродных экасістэм

Cтудэнцкія працы