Online-Camp Digital Leaders
Скарыстайся шанцам стаць лічбав_ай лідэрк_ай і арганізатар_кай Online Camp!
Далучайся да «Digital Leaders» і прапампуй свае навыкі ў зручным онлайн–фармаце!
«Online-Camp Digital Leaders» – гэта доўгатэрміновая адукацыйная праграма, якая разлічана пераважна на беларусаў і беларусак ад 18 да 25 гадоў і ўключае ў сябе наступныя ключавыя блокі:
- Лічбавае Лідэрства: стань запатрабаванай лідэркай лічбавай эпохі і кіруй супольнасцямі.
- Лічбавая Супольнасць: стварай і развівай свае онлайн-супольнасці.
- Арганізацыя Online Camp: даведайся больш пра стратэгіі і інструменты для паспяховай арганізацыі Online Camp.
Спікеры і спікеркі:
- Марына Сакалова – кандыдатка гістарычных навук, акадэмічная дырэктарка Кааліцыі па лічбавых навыках
- Іван Амелян – эксперт па развіцці супольнасцяў, арганізацый і кааліцый
- Марго Лазарэнкава – сузаснавальніца стартап-канферэнцыі EMERGE, экспертка па пабудове і развіццю супольнасцяў у сферы тэхналогій і крэатыўных індустрый
- Вольга Саўчанка – экспертка па лічбавых супольнасцях, СEO Comdev.group
- Яніна Ганчарова – дырэктарка Fashion tech hub
- Вольга Паддубная – экспертка ў сферы навучання праграм Рады Еўропы і Еўрапейскай камісіі
- Мікалай Кванталіяні – сузаснавальнік Digital Skills Coalition Belarus
Перавагі праграмы:
- Навучанне з эксперт_камі з розных сфер
- Развіццё ўласнай экспертызы
- Удзел у супольнасці лічбавых лідэр_ак
- Падтрымка для арганізацыі свайго Online Camp
- Сертыфікат удзельні_цы праграмы
Калі?
Адукацыйная частка: 13 кастрычніка – 4 лістапада 2023 года
Час: чацвер–пятніца, 16:30-18:30 (па Мінскім часе)
Правядзенне ўласнага Online Camp: з лістапада 2023 па красавік 2024 года
Поўная праграма даступная па спасылцы.
Для ўдзелу запаўняй анлайн–форму да 8 кастрычніка. Адказ прыйдзе на пошту аплікант_кам да 10 кастрычніка.
Праект рэалізуецца Goethe-Institut пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.