Founded by the European Union

Падтрымка праектаў

Ёсць ідэя, няма бюджэту?

Давайце разам уважліва абмяркуем ваш праект!

Каманда Social Camp распачынае механізм мінігрантынгу. Мы прапануем экспертную і фінансавую падтрымку ідэй, накіраваных на развіццё лакальных супольнасцяў. Збор заявак працягваецца да 29 лютага 2024 года.

ХТО І ЯК МОЖА АТРЫМАЦЬ ПАДТРЫМКУ ДЛЯ РЭАЛІЗАЦЫІ СВАЁЙ ІДЭІ?

Мінігрантынг разлічаны на ўдзельнікаў і ўдзельніц адукацыйных курсаў і праграмы ментарынгу, якія маюць канкрэтныя праектныя прапановы і каманды для іх рэалізацыі.

Прыярытэт будзе надавацца ідэям, накіраваным на развіццё і вырашэнне праблем мясцовых супольнасцяў у Беларусі і беларускіх кам'юніці за мяжой, а таксама праектам, накіраваным на падтрымку ўразлівых сацыяльных груп унутры беларускага грамадства, развіццё грамадзянскай супольнасці і падтрымку правоў чалавека.

Экспертная падтрымка – гэта дапамога ў дапрацоўцы ідэі да стадыі праекта, які можа быць рэалізаваны. Фінансавая падтрымка – гэта гранты ў памеры ад 5 да 20 тысяч еўра ў залежнасці ад праекта. 

У вас ёсць ідэя праекта. Цудоўна!

  • Вы – беларус/беларуска, і вашая ідэя – карысная для беларускага грамадства?
  • У вас ёсць каманда для рэалізацыі праекта?
  • Вы прымаеце ўдзел у нашых курсах і/або праграме ментарынгу (або нават скончылі навучальны цыкл)?
Вам дакладна трэба падаць заяўку на падтрымку вашага праекта. Вось як гэта робіцца:
  • Праверце, ці ёсць у вас якаснае апісанне вашага праекта або зразумела сфармуляваная ідэя, а таксама нарыс бюджэта
  • Атрымайце* анкету-фармуляр заяўкі ад каманды праекта Social Camp. Запоўніце неабходныя дакументы і адпраўце іх нам да 29 лютага 2024 года. *Мы абавязкова запросім да ўдзелу ўсіх удзельнікаў нашых курсаў і ментарынгавай праграмы асабіста.
  • Чакайце! Каманда Social Camp звяжацца з вамі, калі рашэнне будзе прынятае
figure
Я знаходжуся ў Беларусі.
Ці магу я разлічваць на падтрымку?

Так, можаце. Падтрымку сваіх праектаў змогуць атрымаць як беларусы і беларускі, якія жывуць у краіне, так і тыя, хто знаходзіцца па-за межамі Беларусі, але хоча імплементаваць праект, накіраваны на ўзмацненне беларускага кам’юніці за мяжой.