Палітыка прыватнасці
1 лютага 2023Мы клапоцімся аб прыватнасці людзей, з якімі працуем. Гэты дакумент вызначае, для чаго і якім чынам мы збіраем, захоўваем і выкарыстоўваем персанальныя дадзеныя ў рамках праекта Social Camp. Тут таксама сабраная асноўная інфармацыя аб правах суб'ектаў персанальных дадзеных і аб тым, як з намі можна звязацца, калі вы мяркуеце, што вашы правы былі парушаныя.
Для пачатку – некалькі важных паняццяў.
У праекце Social Camp Кантралёрам дадзеных з'яўляецца OO Europos švietimo ir tyrimų centras (вул. Ю.Савіцкё 4, LT-01108, Вільня). Кантралёр дадзеных вызначае мэты апрацоўкі і адказвае за захаванне правоў суб'ектаў дадзеных. Суб'екты дадзеных – гэта людзі, чые персанальныя дадзеныя мы збіраем, захоўваем і выкарыстоўваем. А апрацоўкай лічацца любыя дзеянні з персанальнымі дадзенымі.
Мы апрацоўваем дадзеныя, кіруючыся прынцыпамі і правамі суб'ектаў, закладзенымі ў Агульны рэгламент Еўрапейскага саюза аб абароне персанальных дадзеных (GDPR).
Прыклады персанальных дадзеных, якія мы апрацоўваем:
- імя і прозвішча, узрост;
- краіна і (альбо) горад знаходжання;
- адрас электроннай пошты, акаўнт у сацыяльных сетках і (альбо) месэнджэрах;
- сфера дзейнасці, актывісцкі, прафесійны і (альбо) навучальны вопыт.
Гэтыя дадзеныя мы збіраем праз форму заяўкі, якую вы запаўняеце для ўдзелу ў праграме праекта. Пры неабходнасці заключэння дагавораў такімі дадзенымі могуць быць пашпартныя дадзеныя, адрас пражывання, банкаўскі рахунак.
Мэтамі апрацоўкі дадзеных з'яўляецца арганізацыя праграм праекта, а менавіта:
- адміністраванне ментарынгавай і адукацыйнай праграм і праграмы мікрагрантынгу;
- адміністраванне прыкладанняў, віртуальнай навучальнай пляцоўкі;
- мэты, звязаныя з рэалізацыяй гэтых праграм.
Перадача дадзеных трэцім асобам.
Персанальныя дадзеныя могуць быць перададзеныя трэцім асобам толькі ў выпадку неабходнасці для забеспячэння адміністравання прыкладанняў і рэалізацыі праграм праекта, у прыватнасці, адміністратарам_кам прыкладанняў і віртуальнай навучальнай пляцоўкі, выкладчыкам_цам і ментарам_кам для забеспячэння аказання паслуг у інтарэсах удзельніц_каў праграм, аўдытарам_кам і партнёрам_кам.
Тэрміны апрацоўкі.
Персанальныя дадзеныя захоўваюцца да таго часу, пакуль гэта неабходна для аказання паслуг або для іншых важных мэтаў, такіх як захаванне юрыдычных абавязацельстваў, вырашэнне спрэчак і забеспячэнне захавання пагадненняў у дачыненні да рэалізацыі праграм праекта, на працягу максімум пяці (5) гадоў з даты заканчэння рэалізацыі гэтых праграм.
Бяспека дадзеных.
У мэтах забеспячэння бяспекі дадзеных мы:
- выкарыстоўваем надзейныя сэрвісы;
- праводзім навучанне каманды па лічбавай бяспецы;
- распрацавалі і ўжываем правілы лічбавай бяспекі па выкарыстанні, наладкам мабільных і іншых прылад, праграм і прыкладанняў.
Вашы правы.
Права на доступ.
Вы маеце права запытваць у Кантралёра пацверджанне адносна таго, ці апрацоўваюцца вашы персанальныя дадзеныя, а таксама атрымаць доступ да гэтых дадзеных і да наступнай інфармацыі:
- для якіх мэтаў выкарыстоўваюцца вашы асабістыя дадзеныя;
- каму і ў якія краіны перадаюцца;
- колькі часу захоўваюцца;
- з якіх крыніцаў дадзеная былі атрыманыя;
- пра важныя для вас рашэнні, якія прымаюцца аўтаматычна;
- пра тое, ці ёсць у вас права патрабаваць выдалення або ўдакладнення дадзеных ці права на іх «замарозку» (абмежаванне апрацоўкі);
- пра права падачы скаргі ў наглядны орган.
Права на ўдакладненне звестак.
Вы маеце права патрабаваць карэкціроўку інфармацыі, якая страціла актуальнасць або з'яўляецца недакладнай, але ўсё яшчэ апрацоўваецца намі. Гэта можа здарыцца ў выпадку змены прозвішча ці месца жыхарства, ці калі падчас уводу дадзеных была зроблена памылка.
Права на выдаленне дадзеных («права быць забытым»).
Вы можаце запатрабаваць ад нас выдалення вашых дадзеных у выпадках, калі:
- дадзеныя больш не патрэбныя для той мэты, для якой яны збіраліся першапачаткова;
- для апрацоўкі дадзеных патрабавалася ваша згода і вы яе адклікаеце;
- вы супраць апрацоўкі дадзеных у сувязі з вашай канкрэтнай сітуацыяй і калі адсутнічаюць надзеленыя пераважнай сілай легітымныя падставы для іх апрацоўкі, або калі вы супраць апрацоўкі дадзеных для мэтаў прамога маркетынгу;
- дадзеныя апрацоўваюцца незаконна;
- дадзеныя належаць дзіцяці і збіраліся анлайн-сэрвісам па яго згодзе. Згода дзіцяці з'яўляецца сапраўднай, толькі калі яму споўнілася 16 гадоў альбо калі замест яго атрымана згода/адабрэнне аднаго з бацькоў;
- персанальныя дадзеныя павінны быць знішчаныя ў мэтах выканання прававога абавязку згодна з правам Еўрапейскага саюза або дзяржавы-члена, пад дзеянне якой падпадае Кантралёр.
Права на абмежаванне апрацоўкі.
Вы маеце права прыпыніць выкарыстанне персанальных дадзеных па наступных прычынах:
- аспрэчванне вамі дакладнасці персанальных дадзеных – на тэрмін, які дазваляе Кантралёру праверыць дакладнасць персанальных дадзеных;
- апрацоўка з'яўляецца незаконнай, вы супраць выдалення дадзеных і патрабуеце замест гэтага абмежаваць іх выкарыстанне;
- кантралёр больш не мае патрэбы ў апрацоўцы вашых персанальных дадзеных, але яны неабходныя вам для заявы, ажыццяўлення прававых пазоваў і т.д.;
- вы ставіце перад Кантралёрам пытанне аб тым, ці пераважаюць легітымныя інтарэсы Кантралёра над вашымі інтарэсамі.
Права на перанясенне дадзеных.
Вы маеце права атрымаць свае персанальныя дадзеныя ў машыначытальнай форме, калі гэта тэхнічна можна ажыццявіць, а таксама перадаць гэтыя дадзеныя іншаму кантралёру, пры наступных умовах:
- падставамі апрацоўкі персанальных дадзеных з'яўляюцца ваша згода або дамова, а таксама некаторыя выпадкі, прадугледжаныя GDPR. Напрыклад, калі апрацоўка неабходная для абароны вашых жыццёвых інтарэсаў. У выпадку, калі вы фізічна або юрыдычна не здольныя даць згоду, падставай можа стаць згода іншай фiзiчнай асобы;
- апрацоўка ажыццяўляецца пры дапамозе аўтаматызаваных сродкаў.
Права на пярэчанне.
Вы маеце права запярэчыць супраць апрацоўкі сваіх персанальных дадзеных. Такое пярэчанне магчыма ў выпадку, калі падставай для апрацоўкі дадзеных выступае легітымны ці публічны інтарэс. Кантралёр абавязаны разгледзець пярэчанне, прааналізаваць сітуацыю і прыняць рашэнне: ці не пераважаюць вашы інтарэсы ў дадзеным канкрэтным выпадку над інтарэсамі арганізацыі і грамадскасці. Пры пярэчанні супраць апрацоўкі ў мэтах прамога маркетынгу апрацоўка спыняецца неадкладна.
Права не быць аб'ектам аўтаматызаванага прыняцця рашэнняў.
Вы маеце права не падвяргацца юрыдычна значным і іншым рашэнням, якія істотна на вас уплываюць, калі яны заснаваныя выключна на аўтаматызаванай апрацоўцы (без удзелу чалавека), акрамя выпадкаў, калі рашэнне:
- неабходнае для заключэння або выканання дамовы паміж вамі і Кантралёрам;
- грунтуецца на вашай выразнай згодзе;
- дазволена заканадаўствам Еўрапейскага саюза альбо дзяржавы, якой падпарадкоўваецца Кантралёр, і якая таксама вызначае належныя меры абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў суб'екта дадзеных.
Права падаць скаргу ў наглядны орган.
Калі вы лічыце, што апрацоўка вашых персанальных дадзеных парушае GDPR, вы маеце права запатрабаваць абарону ў нагляднага органа па месцы жыхарства, па месцы працы ці па месцы парушэння. Рашэнне нагляднага органа можа быць абскарджана ў судзе.
Як з намі звязацца.
Калі ў вас ёсць пытанні, звязаныя з апрацоўкай вашых персанальных дадзеных у рамках Social Camp, ці вы мяркуеце, што вашы правы былі парушаныя, напішыце нам па адрасе: mentoring@socialcamp.org.