
Праекты ўдзельні_ц
Партфоліа праекта «Зялёны тэлефон»
Уявіце сабе, што якасць вады ў вашым доме рэзка пагоршылася. Або пад вашымі вокнамі высякаюць дрэвы, і вы не ведаеце, што рабіць. «Зялёны тэлефон» — адзін з пераможцаў конкурсу праектаў Social Camp — створаны менавіта для такіх сітуацый: каб кансультатыўна дапамагаць беларус_кам у вырашэнні розных праблем, звязаных з экалогіяй.
«Зялёны тэлефон» – гэта бясплатная інфалінія, на якую можна звярнуцца па тэлефоне або анлайн – праз сацыяльныя сеткі, бот у Тэлеграме або адмысловую форму на сайце greenphone.help. У праекта таксама ёсць свой TikTok-канал @mikrazielanina – інфарматыўны і вясёлы. Сеня, яго стваральніца і галоўны твар, з гумарам распавядае пра «экалагічную інфалінію» і ўласныя звычкі ўстойлівага жыцця.
Ідэі
Усе ідэі
Cтудэнцкія працы
Маё смецце вандруе больш за мяне!

Cтудэнцкія працы
Чаму «ахова прыроды» больш не працуе?

Cтудэнцкія працы
Чаму наш падыход да прыроды павінен змяніцца

Праекты ўдзельні_ц