Founded by the European Union
Валерыя Нікалайчык

Валерыя Нікалайчык

Журналістка, PR-спецыялістка

Беларусь, краіны Усходняга Партнёрства

З 15 год працуе журналісткай. Пачынала ў рэгіянальнай газеце Брэста, потым паступіла на журфак БДУ на дзённае аддзяленне, паралельна працавала ў газетах (БДГ, Экспрэс-навіны). Перайшла працаваць у інтэрнэт на інфармацыйныя праекты (Ежедневнік, 34mag.net).

У 2017 годзе пачала працаваць як журналістка і PR-спецыялістка ў сферы НДА. У арганізацыі ODB Brussels удзельнічала ў развіцці экасістэмы сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі, падтрымцы новых і дзейсных сацыяльных ініцыятыў. Займалася адвакатаваннем і развіццём тэмы адукацыі дарослых у арганізацыі DVV International.

Знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, працуе ў праваабарончай арганізацыі як журналістка і PR-спецыялістка.

У сваёй дзейнасці шмат працавала над тым, каб наладзіць дыялог НДА і медыяў. Стварала сцэнары і рэалізоўвала дакументальныя фільмы, інфармацыйныя ролікі, мультыкі. Аўтарка курса па SMM для ўзбекскіх актывістаў у рамках праекта Innovative Belarus. Валанцёрка праекта «Ніткі Дружбы» па пошуку настаўніц для дзяцей-сірот. Аўтарка ідэі і вядучая telegram-канала "Варушыся".

Можа падзяліцца ведамі, досведам у такіх галінах:

  • пошук тэм для матэрыялаў, стварэнне публікацый для розных медыя
  • напісанне пастоў, вядзенне сацыяльных сетак
  • камунікацыя з журналіст_камі
  • стварэнне і развіццё telegram-канала
  • стварэнне pr-стратэгіі
  • напісанне кантэнт-плана.