Founded by the European Union
Святлана Гайдалёнак

Святлана Гайдалёнак

Менеджарка

Беларусь, Польшча


З 2008 года была актрысай і валантэркай Вольнага тэатру ў Брэсце (з 2011 года назва зменена на Крылы Халопа). Пасля прафесіяналізавалася як менеджарка ў галіне незалежнага тэатру і мастацтва. 


Мае вялікі вопыт працы ў сферы незалежнага тэатру, у тым ліку тэатра як інструмент працы з рознымі сацыяльнымі групамі - дзецьмі, падлеткамі, уцекачамі, людзьмі з ментальнай інваліднасцю і інш.


Асноўныя дасягненні: праект Brest Stories Guide - аудыёспектакль у мабільным дадатку, дзейнасць незалежнай культурніцкай Прасторы Крылы Халопа (с 2014 па 2021 год праведзена звыш 300 мерапрыемстваў на інклюзіўную і гендарную тэмы).


Працягвае ўласнае развіццё праз адукацыі, у тым ліку фармальныя, стажыроўкі ў Польскіх інстытуцыях культуры.


Можа падзяліцца ведамі, досведам у такіх галінах:

  • напісанне праектных заявак: як сфармуляваць творчую ідэю  (спектаклю або выставы), каб яна была зразумела для грантадаўца;
  • складанне бюджэту праекту, справаздача;
  • праца з ідэяй праекта: на што звярнуць увагу пры яе рэалізацыі, як спалучыць творчае і сацыяльна значымае.