Дар'я Кракавяк
Менеджэрка па маркетынгу і камунікацыях
Міжнародныя рынкі, з фокусам на англа- і нямецкамоўныя краіны
Дар'я навучалася ў БДЭУ у Менску, Універсітэце Карвінуса ў Будапешце і Універсітэце Паўднёвай Караліны ў ЗША. На апошнім курсе далучылася да кампаніі HYPERVSN у якасці 12-га супрацоўніка і на працягу шасці гадоў уносіла актыўны ўклад у яе поспех.
Пачала з планавання івэнт-календара і кіравання ўдзелу кампаніі ў мерапрыемствах. Распрацавала з нуля і ўкараніла працэс падрыхтоўкі да буйных міжнародных выставак і чэк-лісты для кожнага аддзела. Планавала і кіравала бюджэтамі да 250 000 даляраў ЗША на выставу. Паспяхова скаардынавала ўдзел кампаніі ў больш за 100 мерапрыемствах па ўсім свеце.
Затым сфера яе адказнасці пашырылася да вядзення вонкавых камунікацый кампаніі. Сярод абавязкаў: праца з галіновымі СМІ, распрацоўка і рэалізацыя камунікацыйнай стратэгіі па запуску новых рашэнняў кампаніі, устанаўленне партнёрскіх адносін з міжнароднымі брэндамі. Найбольш яркія прыклады такіх брэнд-партнёрстваў: размяшчэнне відэасцен на выставачных стэндах Walmart, Coca-Cola, CITIZEN і г. д. – усё на ўмовах бартэру.
Дар'я выступала з прэзентацыямі аб кампаніі і яе прадуктовых рашэннях на больш чым 15 міжнародных мерапрыемствах, таксама давала інтэрв'ю ад імя кампаніі ў галіновыя СМІ.
У вольны час яна праводзіць семінары #IamRemarkable, якія дапамагаюць жанчынам і прадстаўні_цам меншасцяў развіваць навык адкрыта казаць аб сваіх дасягненнях на працоўным месцы і за яго межамі. Цяпер узяла паўзу ад працы, вывучае Стратэгічныя камунікацыі ў King’s College London.
Можа падзяліцца ведамі і досведам у такіх галінах:
- кар’ернае планаванне, пошук працы, пераход у IT з іншых сфер дзейнасці
- B2B маркетынг і піяр
- кіраванне івэнтамі і праектамі
- паступленне ў замежныя універсітэты